◎ *Нячві́да, нечвіда ’непрыгожая жанчына або дзяўчына’ (ТС), нычвэда ’нікчэмнасць’ (Клім.), сюды ж нечвідны ’непрыгожы’ (ТС), укр. нічвидний ’тс’. Магчыма, зыходную форму дэманструе нічувідны ’неверагодны, нечуваны, рэдкі’ (Крыў., Дзіс.), што ўзыходзіць да чуць, чуваць (гл.); відаць, не звязана з чвідкі ’шустры, бойкі’ (ТС), што ўзыходзяць да швидкі (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)