няпла́ўкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няпла́ўкі няпла́ўкая няпла́ўкае няпла́ўкія
Р. няпла́ўкага няпла́ўкай
няпла́ўкае
няпла́ўкага няпла́ўкіх
Д. няпла́ўкаму няпла́ўкай няпла́ўкаму няпла́ўкім
В. няпла́ўкі (неадуш.)
няпла́ўкага (адуш.)
няпла́ўкую няпла́ўкае няпла́ўкія (неадуш.)
няпла́ўкіх (адуш.)
Т. няпла́ўкім няпла́ўкай
няпла́ўкаю
няпла́ўкім няпла́ўкімі
М. няпла́ўкім няпла́ўкай няпла́ўкім няпла́ўкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няпла́ўкі непла́вкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няпла́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Няздольны (лёгка) плавіцца. Няплаўкія металы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непла́вкий няпла́ўкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nietopliwy

фіз. няплаўкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

infusible

[ɪnˈfju:zəbəl]

adj.

няпла́ўкі (мэта́л), нераставара́льны, нераспушча́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПЛА́ЗМЕННАЯ ЗВА́РКА зварка сціснутай дугой,

зварка металаў з дапамогай нізкатэмпературнай (~10​4К) плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж электродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).

Схема плазменнай зваркі дугой: а — прамога дзеяння; б — ускоснага дзеяння; 1 — струмень плазмы; 2 — дуга; 3 — сапло; 4 — струмень газу; 5 — няплаўкі электрод.

т. 12, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)