Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нямо́жна, безас., у знач.вык.
1. Не дазваляецца, забаронена.
Па газонах хадзіць н.
2. Немагчыма, няма магчымасці (разм.).
Далей так жыць н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нямо́жнанареч., в знач. сказ. нельзя́;
тут н. куры́ць — здесь нельзя́ кури́ть;
н. лама́ць дрэ́вы — нельзя́ лома́ть дере́вья
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямо́жна, безас.узнач.вык.
1. Не дазваляецца, забаронена. Цішэй — не патрывожце сну, Ступайце асцярожна, Уголас гаварыць няможна.Колас.[Чырун:] — Вы спацелі, і доўга стаяць на марозе няможна.Корзун.
2.Разм. Немагчыма, няма магчымасці; нельга. Стрымаць няможна грамаду, Калі яна на ворага ўзнялася.Корбан.Начальнік заставы яшчэ ўважлівей зірнуў на дзеда Талаша, — Што прымусіла цябе, айцец, ісці да нас? — Няможна стала мне жыць дома.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямо́жнапрысл.у знач.выкбезас. man darf nicht, man soll nicht, es ist verbóten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дакара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
Папракаць, выказваючы нездавальненне кім-, чым-н.
Так няможна рабіць, — дакарала бабуля ўнука.
|| наз.дакара́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Няво́льна ’нельга, няможна’ (Нас., Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), нэво́льно ’тс’ (Сл. Брэс.). Відаць, з польск.nie wolno ’тс’; наадварот, магіл. нявольна ’мімавольна’ (Бяльк.), хутчэй за ўсё з рус.невольно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыва́віцца, ‑віцца; незак.
Выдзяляць кроў; кроватачыць. Але ісці яму яшчэ было трудна і няможна: ад хады зноў крывавілася б рана.Колас.Па твары скрозь крывавілася абдзёртыя пляміны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клёнік, ‑а, м.
Памянш.да клён; малады клён. Клёнік рос на тым баку шашы, цераз якую Ліпцы няможна было пераходзіць.Брыль.На пагорку расло шмат дубкоў, клёнікаў, бярозак, дзесяткі дрэўцаў.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)