нямно́гія, -іх.

Якія складаюць невялікую частку каго-, чаго-н.; асобныя, некаторыя.

Н. вярнуліся з бою.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямно́гія

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. нямно́гія
Р. нямно́гіх
Д. нямно́гім
В. нямно́гіх
Т. нямно́гімі
М. нямно́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нямно́гія ед. нет

1. прил. немно́гие;

н. фа́кты — немно́гие фа́кты;

2. в знач. сущ. немно́гие;

н. ве́даюць гэ́та — немно́гие зна́ют э́то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нямно́гія, ‑іх; адз. няма.

Якія складаюць невялікую частку каго‑, чаго‑н.; асобныя, некаторыя. У тую зіму.. вымерз ледзь не да апошняга дрэва малады сад. Тыя ж нямногія дрэўцы, што неяк уцалелі, доўга-доўга.. не пладаносілі. Чыгрынаў. / у знач. наз. Аб невялікай колькасці людзей. [Панскія сынкі] надумаліся аднойчы сарваць дадатковы ўрок лацінскай мовы, а .. [Алесь], разам з нямногімі, раптам узбунтаваўся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямно́гія разм.

1.:

у нямно́гіх сло́вах in wénigen Wórten, in kúrzen Wórten;

2. у знач. наз. мн. Wénige pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сёй-то́й, сяго́-таго́, займ. неазнач., м. (разм.).

1. Некаторыя, нямногія людзі.

Сёй-той не прыехаў на сустрэчу.

2. Нехта (каго не жадаюць называць).

Неабходна папярэдзіць сяго-таго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛАТУ́К, малакан (Lactuca),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, нямногія — у Амерыцы. На Беларусі 3 віды Л.: дзікі, або компасны (L. serriola), татарскі (L. tatarica), Шэ (L. chaixii). Інтрадукаваны Л. пасяўны, ці салата (L. sativa), культывуецца як агароднінная расліна.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты. Невял. кветкавыя кошыкі сабраны ў агульнае суквецце, пераважна мяцёлчатае або галінаста-мяцёлчатае. Плод — сямянка з чубком. Харч., лек. расліны, некат. ядавітыя.

Латук дзікі.

т. 9, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫКЛО́ПЫ (Cyclopoida),

падатрад (па інш. сістэме атр.) беспазваночных атр. весланогіх рачкоў кл. ракападобных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя; некаторыя марскія Ц. свецяцца. На Беларусі каля 20 відаў.

Даўж. 1—8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэч. міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі. Большасць драпежнікі, ёсць і расліннаедныя. Ц. кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некат. прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (напр., рышты, шырокага ленцяца).

Цыклопы: 1 — сапфірына; 2 — анцэя; 3 — звычайны.

т. 17, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТАРАБІЁНТЫ [ад грэч. katharos чысты + біёнт(ы)], катаробіі,

арганізмы, якія жывуць у чыстых халодных прэсных водах з вял. колькасцю растворанага кіслароду. Характэрны для вадаёмаў, размешчаных у высакагорных або паўн. раёнах — некат. азёрах, хуткацякучых рэках і ручаях.

Відавы склад К. разнастайны, часта гэта рэліктавыя арганізмы, вельмі адчувальныя да якасці вады (некат. бурыя і чырв. водарасці, імхі, двухстворкавыя бруханогія малюскі; з ракападобных — нямногія віды цыклопаў, бакаплаваў; з насякомых — лічынкі некат. вяснянак і шыцікаў; з рыб — стронгі, харыусы, бычкі-падкаменшчыкі) Многія К. фауны Беларусі занесены ў Чырв. кнігу Беларусі (вусач, рыбец, стронга ручаёвая, харыус звычайны; з ракападобных — бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя).

т. 8, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

немно́гие

1. прил. няшма́т які́я, род. няшма́т які́х; ма́ла які́я, род. ма́ла які́х; нямно́гія, род. нямно́гіх;

немно́гие лю́ди няшма́т які́я (ма́ла які́я, нямно́гія) лю́дзі;

в немно́гих слова́х у нека́лькіх сло́вах;

2. сущ. няшма́т хто, род. няшма́т каго́; ма́ла хто, род. ма́ла каго́; нямно́гія, род. нямно́гіх;

немно́гие зна́ют об э́том ма́ла хто ве́дае пра гэ́та;

он немно́гих здесь зна́ет ён ма́ла каго́ тут ве́дае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)