нялю́ба

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
нялю́ба - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нялю́ба нареч., в знач. сказ. нелю́бо;

н. — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. не лю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нялю́ба,

1. Прысл. да нялюбы (у 1 знач.).

2. у знач. вык. Не падабаецца. Нялюба слухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неми́ло нареч. нямі́ла, нялю́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуго́дно безл., в знач. сказ. непажада́на, нежада́на; нялю́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нелю́бо (не любо) безл., в знач. сказ. нялю́ба; (не по нраву) не да спадо́бы; (неприятно) непрые́мна;

нелю́бо (не лю́бо) — не слу́шай, а врать не меша́й посл. нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лгаць несов. лгать, врать; завира́ться;

нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. не лю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЛЬША́НСКІЯ,

старажытны княжацкі род герба «Кітаўрас» («Гіпацэнтаўр») у ВКЛ. Магчыма, паходзілі ад кагосьці з родзічаў вял. князя ВКЛ Трайдзеня [1270—82], пазбаўленых улады дынастыяй Гедзімінавічаў. Радавым гняздом Гальшанскіх быў Гальшанскі палац недалёка ад Ашмян. Валодалі таксама Глускам і Парэччам на р. Пціч, Раманавам у Аршанскім пав., Станькавам, Жыцінам, Сутокамі, Заазер’ем у Менскім пав., Воўпай у Гарадзенскім пав., Хожавам, Лебедзевам, Далькевічамі, Дунілавічамі ў Ашмянскім пав., Свіранамі, Шашоламі, Кроштамі ў Літве, Сцяпанню, Дубровіцай на Украіне і інш. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:

Іван (упамінаецца ў 1379—1401), сын Альгімонта, першы вядомы прадстаўнік роду. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, уваходзіў у гаспадарскую раду. З 1396 намеснік у Кіеве. Меў сыноў Андрэя Вязынскага, Сямёна Лютага, Аляксандра Нялюба, Міхаіла і дачку Ульяну (1378—1448), якая другім шлюбам з 1418 была жонкай вял. кн. Вітаўта. Андрэй Вязынскі (каля 1365—каля 1410). Меў 3 дачок, з якіх сярэдняя Соф’я была польск. каралевай. Сямён Люты (?—1433), удзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вял. княжанне. Намеснік Вітаўта ў Вял. Ноўгарадзе (каля 1420), у 1432 удзельнічаў у змове супраць Свідрыгайлы на карысць Жыгімонта. Верагодна, у жн. 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю. Міхаіл (?—1433), намеснік кіеўскі ў 1422. На чале войска Свідрыгайлы ў чэрв. 1433 разграміў войскі Жыгімонта Кейстутавіча, аднак пасля перайшоў на яго бок. Верагодна, быў пакараны смерцю Свідрыгайлам. Соф’я (1405?—21.9.1461) у 1422 выйшла замуж за польскага караля Уладзіслава II (Ягайлу), нарадзіла сыноў Уладзіслава і Казіміра, заснавальніца дынастыі Ягелонаў. Юрый (каля 1410—каля 1457), сын Сямёна Лютага. Адзін з арганізатараў выбрання вял. князем Казіміра IV Ягелончыка ў 1440, аднак у 1456 далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вял. князем Сямёна Алелькавіча. Аляксандр (каля 1440—1511), сын Юрыя, крайчы ВКЛ да 1488, падчашы з 1488, кашталян віленскі з 1493, намеснік гродзенскі ў 1486—1505, староста берасцейскі з 1506. Сямён (каля 1445—1505), сын Юрыя, староста луцкі з 1490, маршалак валынскі з 1494, часовы спраўца пасад найвышэйшага гетмана ВКЛ і ваяводы новагародскага (1500—01). Юрый (каля 1480—1536), сын Івана Дубровіцкага, ваявода кіеўскі ў 1508—10. Павел (каля 1490—1555), сын Аляксандра. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім ун-це, пазней у Рыме. Пасля вяртання ў ВКЛ стаў прэлатам-архідыяканам касцёла св. Станіслава ў Вільні. Выхавацель будучага вял. князя Жыгімонта Аўгуста. З 1530 біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзярж. і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Януш Дубровіцкі (каля 1505—1549), сын Юрыя, дзяржаўца горвальскі з 1531, стольнік ВКЛ з 1540, ваявода кіеўскі з 1542 і трокскі з 1544, адначасова дзяржаўца магілёўскі з 1547. Сямён (каля 1515—1556), апошні мужчынскі прадстаўнік роду Гальшанскіх. Пасля яго смерці вялізныя вотчыны роду былі падзелены паміж 6 яго сёстрамі.

В.​Л.​Насевіч.

т. 5, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слу́хаць несов.

1. в разн. знач. слу́шать;

с. ра́дыё — слу́шать ра́дио;

с. спра́ву ў судзе́ — слу́шать де́ло в суде́;

с. курс вышэ́йшай матэма́тыкі — слу́шать курс вы́сшей матема́тики;

2. (каго) слу́шать, слу́шаться, повинова́ться (кому), подчиня́ться (кому);

с. наста́ўніка — слу́шать (слу́шаться) учи́теля; повинова́ться (подчиня́ться) учи́телю;

слу́хаю! — слу́шаю!;

нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. нелю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й;

людзе́й слу́хай, а свой ро́зум майпосл. люде́й слу́шай, а свой ум име́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)