няке́пскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няке́пскі няке́пская няке́пскае няке́пскія
Р. няке́пскага няке́пскай
няке́пскае
няке́пскага няке́пскіх
Д. няке́пскаму няке́пскай няке́пскаму няке́пскім
В. няке́пскі (неадуш.)
няке́пскага (адуш.)
няке́пскую няке́пскае няке́пскія (неадуш.)
няке́пскіх (адуш.)
Т. няке́пскім няке́пскай
няке́пскаю
няке́пскім няке́пскімі
М. няке́пскім няке́пскай няке́пскім няке́пскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няке́пскі неплохо́й, недурно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няке́пскі, ‑ая, ‑ае.

Даволі добры, нядрэнны. Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. І зямля някепская... Колас. Дзяўчынка ведала, што бацька яе някепскі камбайнер. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няке́пска прысл., няке́пскі nicht schlecht, ganz gut

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заро́бак, -бку, мн. -бкі, -бкаў, м. (разм.).

Тое, што і заработак.

Знайшоўся някепскі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неплохо́й нядрэ́нны, няке́пскі, неблагі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядрэ́нны гл. неблагі, някепскі

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

niezgorszy

нядрэнны, някепскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niezły

нядрэнны, някепскі; нішто сабе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІТО́ТА (ад грэч. litotes прастата),

1) мастацкі прыём прымяншэння велічыні, сілы прадмета ці з’явы, падзеі; троп, процілеглы гіпербале. Л. выяўляе адносіны аўтара да аб’екта адлюстравання, дапамагае завастрыць увагу чытача на найб. значным, характэрным. Пашырана ў фальклоры, нар. фразеалогіі (напр., «сілы, як у камара», «каласкі, як камаровыя наскі»), можа выступаць у ролі параўнання, метафары, эпітэта. У л-ры выкарыстоўваецца для ўзмацнення вобразнасці мовы:

Неўладкаваны чалавечы дом,
Жывая кропля чорнага сусвету —
Зямля мая,
Зялёнае гняздо,
Адкуль вылётваюць
І птушкі, і ракеты.
(П.​Панчанка. «Зялёнае гняздо»)

Выкарыстанне Л. побач з гіпербалай стварае эфект кантрастнасці, выклікае напружанасць пачуцця.

2) Характарыстыка якога-небудзь прадмета, дзеяння ці з’явы шляхам адмаўлення процілеглага; напр., «някепскі» (замест добры), «не згаджацца» (пярэчыць).

А.​А.​Майсейчык.

т. 9, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)