нязме́ннасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. нязме́ннасць
Р. нязме́ннасці
Д. нязме́ннасці
В. нязме́ннасць
Т. нязме́ннасцю
М. нязме́ннасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нязме́ннасць

1. неизме́нность;

2. неизменя́емость;

3. несменя́емость, бессме́нность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязме́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нязменнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязме́ннасць ж. Únveränderlichkeit f -; Únabänderlichkeit f -; Stabilität f - (стабільнасць); Stétigkeit f - (пастаянства)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нязме́нны, -ая, -ае.

1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.

Нязменныя прынцыпы.

2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.

Н. капялюш.

3. Такі, якога не зменьваюць.

Н. старшыня.

4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.

|| наз. нязме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НЯЗМЕ́ННАСЦЬ СУ́ДДЗЯЎ,

адзін з асн. канстытуцыйных прынцыпаў судаўладкавання большасці дэмакр. краін свету. Заключаецца ў тым, што суддзя, які прызначаны (у рэдкіх выпадках — выбраны), займае сваю пасаду пажыццёва або да дасягнення пэўнага ўзросту. У Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995 суддзі выконваюць свае абавязкі бестэрмінова, акрамя назначаных на гэтую пасаду ўпершыню. Суддзі, назначаныя на такую пасаду ўпершыню, пасля 5 гадоў работы суддзёй назначаюцца бестэрмінова. Суддзі па адм. справах і выканаўчых вядзеннях назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Суддзі ўсіх судоў нязменныя: яны не могуць быць пераведзены на інш. пасаду або ў інш. суд без асабістай згоды. Паўнамоцтвы суддзі могуць быць спынены толькі ў парадку і на падставах, устаноўленых законам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бессме́нность нязме́ннасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

permanence [ˈpɜ:mənəns]n. трыва́ласць, пастая́нства, нязме́ннасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канста́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канстантнага; нязменнасць. Канстантнасць колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́нства, -а, н.

1. Нязменнасць у якіх-н. адносінах якіх-н. уласцівасцей, якасцей, элементаў (спец.).

Закон пастаянства саставу.

2. Адсутнасць зменлівасці, цвёрдасць у чым-н.

П. прывычак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)