нязда́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -а́р (разм.).

Бездар, пазбаўлены здольнасцей да чаго-н.; няўмека.

Пра сапраўднага майстра ніхто не скажа — н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязда́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нязда́ра нязда́ры
Р. нязда́ры нязда́р
Д. нязда́ру нязда́рам
В. нязда́ру нязда́р
Т. нязда́рам нязда́рамі
М. нязда́ру нязда́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязда́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нязда́ра нязда́ры
Р. нязда́ры нязда́р
Д. нязда́ры нязда́рам
В. нязда́ру нязда́р
Т. нязда́рай
нязда́раю
нязда́рамі
М. нязда́ры нязда́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязда́ра м. и ж. бе́здарь; недотёпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязда́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто пазбаўлены здольнасцей да чаго‑н.; няўмека. Ніхто ім [майстрам] не скажа — няздары, Не зганіць іх рук, тапароў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязда́ра м., ж. разм. (няўмека) talntloser Mensch; Stümper m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нязда́ра (незда́ра) ’няздольны да працы; нязграбны’ (Цых., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ’бяздарны’ (Яруш.). Да здарыцца ’удацца’ (Нас.), параўн. не́ўдаль ’няўдаліца’, нязда́тны ’няздольны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́здар м., ж. гл. няздара м., ж.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бе́здарь прост. нязда́ра, -ры м. и ж., бе́здар, -ры м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

butter-fingers [ˈbʌtəˌfɪŋgəz] п. infml няўме́ка, нязда́ра, нязгрэ́ба;

She is a butter-fingers. У яе ўсё з рук валіцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)