нядо́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нядо́ля
Р. нядо́лі
Д. нядо́лі
В. нядо́лю
Т. нядо́ляй
нядо́ляю
М. нядо́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нядо́ля ж. го́ре ср., несча́стье ср., недо́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядо́ля, ‑і, ж.

Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Купала. У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́ля ж Únglück n -s; Mssgeschick n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нядо́ля ’няшчасце, няўдача’ (Нас., Яруш.), ’няўдалы чалавек’ (Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’ненадзейнае, нямоцнае на трываласць што’ (Сл. ЦРБ). Да доля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недо́ля уст. нядо́ля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

niedola

ж. нядоля; горкая доля; нягоды

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бяздо́лле, ‑я, н.

Разм. Адсутнасць шчаслівай долі; нядоля. Плакала маладзіца над сваім бяздоллем, і квас, які піла, быў з горкімі слязамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азгле́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і асклелы. // перан. Агідны, паскудны. Той век нам спадчыну пакінуў, Азглелы век, струхлелы свет, Мяжой цераз усю краіну Нядоля праарала след. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adversity

[ædˈvɜ:rsəti]

n., pl. -ties

нядо́ля f., няшча́сьце n., бяда́, няго́да f.

to experience adversity — пазна́ць бяду́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)