нягу́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нягу́чны нягу́чная нягу́чнае нягу́чныя
Р. нягу́чнага нягу́чнай
нягу́чнае
нягу́чнага нягу́чных
Д. нягу́чнаму нягу́чнай нягу́чнаму нягу́чным
В. нягу́чны (неадуш.)
нягу́чнага (адуш.)
нягу́чную нягу́чнае нягу́чныя (неадуш.)
нягу́чных (адуш.)
Т. нягу́чным нягу́чнай
нягу́чнаю
нягу́чным нягу́чнымі
М. нягу́чным нягу́чнай нягу́чным нягу́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нягу́чны негро́мкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нягу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Ціхі, слаба чутны. Пачуецца нягучны голас, — пачуецца і сціхне. Багдановіч. [Машына] бегла хутка — матор аднастайна цягнуў сваю нягучную песню. Грамовіч.

2. Які не мае належнага гучання; невыразны. Канстанцін Міхайлавіч паказвае недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягу́чна прысл., нягу́чны nicht laut, hlblaut; lise (ціхі);

нягу́чным го́ласам mit hlblauter [gedämpfter] Stmme

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

негро́мкий нягу́чны, нямо́цны; (тихий) ці́хі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́хі, -ая, -ае.

1. Ледзь чутны; нягучны.

Ц. голас.

Ц. шум дрэў.

2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

Ц. вечар.

3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

Ціхая вёсачка.

Ціхае жыццё.

4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

Ц. чалавек.

Па натуры яна дзяўчына ціхая.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў.

Ціхая радасць.

6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

Ціхая хада.

|| памянш.-ласк. ці́хенькі, -ая, -ае.

|| наз. ці́хасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

small

[smɔl]

adj.

1) малы́, мале́нькі; невялі́кі, невялі́чкі

a small house — малы́ дамо́к

2) дро́бны, нязна́чны

small matters — дро́бныяя спра́вы

a small farmer — дро́бны земляро́б (земляўла́сьнік)

3) нягу́чны

a small voice — слабы́, нягу́чны о́лас)

4) нікчэ́мны, дро́бны

a man with a small nature — чалаве́к дро́бнае, нікчэ́мнае нату́ры

- feel small

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАРАТЫ́НСКІ Яўген Абрамавіч

(2.3.1800, в. Вяжля Тамбоўскай вобл., Расія — 11.7.1844),

рускі паэт. Вучыўся ў Пажскім корпусе ў Пецярбургу (1812—16). У 1819—26 на вайск. службе. У 1826 выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Маскве. Апошнія гады жыў у падмаскоўным маёнтку Муранава. У 1844 паехаў у Італію, памёр у Неапалі. Пахаваны ў Пецярбургу. У элегіях і пасланнях («Фінляндыя», «Разупэўненне», «Прызнанне», «Дзве долі» і інш.) раскрыў унутрана супярэчлівы, раздвоены душэўны свет сучасніка. Для твораў 2-й пал. 1820—30-х г. характэрныя матывы адзіноты і смутку («Стансы»), напружаная філасафічнасць (паэмы «Баль», «Цыганка», вершы «Апошняя смерць», «Убогі дар мой, голас мой нягучны», «Ланцуг мне лёс наканаваў» і інш.). Аўтар паэм «Піры», «Эда» (абедзве 1826), «Перасяленне душ» (1828), аповесці «Пярсцёнак» (1831). У зб. вершаў «Сутонне» (1842) супярэчлівасць гіст. прагрэсу і эстэт. прыроды чалавека, праломленая праз трагічную свядомасць паэта.

Тв.:

Стихотворения;

Поэмы. М., 1982;

Стихотворения;

Проза;

Письма. М., 1983.

Літ.:

Лебедев Е. Тризна: Кн. о Е.А.Боратынском. М., 1985;

Тойбнин И.М. Тревожное слово: (О поэзии Е.А.Баратынского). Воронеж, 1988;

Песков А.М. Боратынский: Истинная повесть. М., 1990.

т. 2, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ці́хі

1. (нягучны) leis(e); gedämpft (прыглушаны);

ці́хія кро́кі lise Schrtte;

ці́хім. го́ласам mit gedämpfter [liser] Stmme;

ці́хая гадзі́на Rhestunde f -, -n (у бальніцы і г. д.);

2. (лагодны, пакорлівы) still, rhig; fredlich;

ці́хі но́раў ein snftes Gemüt, ein snfter Charkter [kɑ-];

ці́хае дзіця́ ein rhiges Kind;

3. разм. (павольны) lngsam;

ці́хімі кро́камі mit lngsamen Schrtten;

у ці́хім. бало́це чэ́рці вяду́цца stlle Wsser sind tief

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ці́хі, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь чутны; нягучны. Ціхі посвіст, лёгкі шорах, — Цемра ночы ажыла... Крапіва. Ляснуў кароткі ціхі стрэл. Шамякін. // Які характарызуецца наяўнасцю невялікага шуму ці адсутнасцю яго; бясшумны. Ціхі горад. □ Брод перайшоў [Андрэй]. Вось цёмны ціхі млын Паўстаў прад ім. А далей — сад і круча. З. Астапенка.

2. Агорнуты цішынёй; маўклівы. Ціхая ноч. □ У парку ля ціхіх лагчын Запыленай шыбай віднеюцца лужы, Ільдзінка на сонцы блішчыць. Ляпёшкін.

3. Без адзнак вялікага руху, мітусні, беганіны. А там, за ціхаю дарогай, Шуміць бярэзнік малады. Колас. Станцыя, на якой вылазіць Дзмітрый Іванавіч, у познюю асеннюю пару заўсёды ціхая. Навуменка. // Бязветраны; зацішны. Ціхая пагода. □ Нават у самыя ціхія дні, калі і на адкрытых лугах не зварухнецца ні адна травінка, лісце асінніка няспынна дрыжыць і калоціцца. Паслядовіч. / Пра дождж і пад. Мы пад вечар прыселі пад цёплай капай. Ціхі дожджык пра нешта шаптаў нам, як друг. Кірэенка. // Бестурботны; мірны. Ціхае жыццё. □ Росным травам, Што зарой наліты. Пошум іх прысніцца ў ціхім сне. Калачынскі. // Нямоцны, слабы; кволы. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў. // Слаба выражаны, ледзь прыкметны. — Жывая!.. Пад пальцамі азвалася ціхае-ціхае тахканне пульсу. Брыль.

4. Лагодны, рахманы; паслухмяны, пакорлівы. Усе яго [Івана Аляксеевіча] ведалі, як чалавека ціхага і сумленнага. Якімовіч. — Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці. Пальчэўскі.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў. Адным словам, разам з дзяўчынай у лагеры пасялілася ціхая радасць. Ваданосаў.

6. Які не адрозніваецца хуткасцю, павольны, марудны. Ехаць ціхай рыссю. □ Без агнёў і ціхім ходам яны [Крамарэвіч і машыніст] адводзілі цягнік у тыл. Чорны.

•••

Ціхае вар’яцтва — шаленства без прыступаў буянства.

Ціхая гадзіна — тое, што і мёртвая гадзіна (гл. гадзіна).

Ціхай сапай гл. сапа.

Ціхая завадзь гл. завадзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)