нявы́значаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нявы́значаны нявы́значаная нявы́значанае нявы́значаныя
Р. нявы́значанага нявы́значанай
нявы́значанае
нявы́значанага нявы́значаных
Д. нявы́значанаму нявы́значанай нявы́значанаму нявы́значаным
В. нявы́значаны (неадуш.)
нявы́значанага (адуш.)
нявы́значаную нявы́значанае нявы́значаныя (неадуш.)
нявы́значаных (адуш.)
Т. нявы́значаным нявы́значанай
нявы́значанаю
нявы́значаным нявы́значанымі
М. нявы́значаным нявы́значанай нявы́значаным нявы́значаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нявы́значаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нявы́значаны нявы́значаная нявы́значанае нявы́значаныя
Р. нявы́значанага нявы́значанай
нявы́значанае
нявы́значанага нявы́значаных
Д. нявы́значанаму нявы́значанай нявы́значанаму нявы́значаным
В. нявы́значаны (неадуш.)
нявы́значанага (адуш.)
нявы́значаную нявы́значанае нявы́значаныя (неадуш.)
нявы́значаных (адуш.)
Т. нявы́значаным нявы́значанай
нявы́значанаю
нявы́значаным нявы́значанымі
М. нявы́значаным нявы́значанай нявы́значаным нявы́значаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нявы́значаны неустано́вленный, неопределённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нявы́значаны, ‑ая, ‑ае.

Не ўстаноўлены дакладна. Нявызначаны тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́значаны únbestimmt, úngewiss; únklar (няясны); únbestimmbar (які не паддаецца вызначэнню)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

НЯВЫ́ЗНАЧАНЫ ІНТЭГРА́Л,

агульны выраз першаіснай функцыі, вытворная ад якой роўная зададзенай падынтэгральнай функцыі 𝑓(x). Абазначаецца ∫ 𝑓(x)dx . Вылічваецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай, напр., ∫ xndx = xn + 1 n + 1 + C , дзе C — адвольная пастаянная.

Вылічэнне Н.і. (інтэграванне) — аперацыя, адваротная дыферэнцаванню. Паводле абазначэння ∫ 𝑓(x)dx = F(x) + C . Усе першаісныя зададзенай функцыі адрозніваюцца толькі адвольнай пастаяннай і знаходзяцца ў выразе F(x) + C, таму што [F(x) + C]′ = F′(x) = f(x). Для функцыі, зададзенай на адрэзку, Н.і. звязаны з вызначаным інтэгралам ад гэтай функцыі Ньютана—Лейбніца формулай. Гл. таксама Інтэгральнае злічэнне.

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯВЫ́ЗНАЧАНЫ ВЫ́РАЗ,

функцыя, ліміт якой нельга знайсці непасрэдным выкарыстаннем тэарэм аб лімітах.

Зводзіцца да дзелі, алг. сумы ці здабытку функцый, што сімвалічна пазначаюцца ​0/0, ​∞/∞, 0∙∞, ∞ = ∞, 0°, ∞°, 1​∞ і якія страчваюць сэнс пры фармальнай падстаноўцы лімітавага значэння аргумента. Знаходжанне ліміту Н.в. (калі ён існуе) наз. раскрыццём нявызначанасці і грунтуецца на замене дадзенай функцыі другой функцыяй, якая мае той жа ліміт, але не з’яўляецца Н.в. Для раскрыцця нявызначанасці карыстаюцца алг. пераўтварэннямі, заменай функцый іх вытворнымі (правіла Лапіталя), а таксама раскладаннем функцый у ступеневыя шэрагі. Напр., lim x → 1 1 − x 1 − x2 = lim 1 − x ( 1 − x ) ( 1 + x ) = lim x → 1 1 1 + x = 1 2 , lim x → 0 sin x ex − 1 = lim x → 0 cos x ex = 1 , lim x → 0 sin x x = lim x → 0 x − x3 / 3! + ... x = 1 .

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неакрэ́слены, -ая, -ае.

1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.

Н. час выступлення.

2. Невыразны, няясны.

Неакрэсленыя вяршыні гор.

|| наз. неакрэ́сленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неполо́женный ненале́жны, непрызна́чаны; нявы́значаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЕРШАІ́СНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,

функцыя, вытворная ад якой роўная зададзенай функцыі; гл. ў арт. Нявызначаны інтэграл.

т. 12, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)