Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нябо́сьвводн. сл., разг. небо́сь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нябо́сь, часціцаўзнач.пабочн.
Разм. Ужываецца для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць; ужо ж вядома. [Гаспадыня:] — А мае вы небажаткі, а мае саколікі... Замарыліся, нябось.С. Александровіч.[Бацька:] — Лажыся спаць, кажу! Заўтра, нябось, не дабудзішся цябе!Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́сьпабочн. сл.разм. wohl (напэўна); (doch) sícher (вядома)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нябо́сь ’ня бойся; ага’ (Нас.), нябэ́сь ’тс’ (Сл. ПЗБ), niboś ’тс’ (Федар.). З ня бойсь (гл. баяцца), дзе спалучэнне «jś без падтрымкі наступнага галоснага змянілася ў śś — ś» (Карскі, 1, 230), дапускаецца таксама ўплыў злучніка бо (там жа, 304).
небо́сь, с доро́ги уста́ли?нябо́сь (ма́быць, му́сіць, напэ́ўна, віда́ць), з даро́гі стамі́ліся?
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папатрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. папатросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
Разм. Трэсціся доўга, неаднаразова. — Стаміўся як-ніяк за дарогу: гадзін з сем папатрасліся, нябось.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Стаміцца, змарыцца ў дарозе. Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка, У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка.Куляшоў.— Сядайце, калі ласка, здарожыліся нябось, — запрасіла Таццяна.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм.(звычайнасасловамі «многа», «доўга» і пад. і задмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)