НЫ́РАЧНАЯ НЕДАСТАТКО́ВАСЦЬ,

паталагічны стан, пры якім ныркі часткова ці цалкам страчваюць здольнасць падтрымліваць пастаянства хім. саставу ўнутр. асяроддзя арганізма. У выніку парушаюцца водна-электралітны баланс, кіслотна-шчолачная раўнавага, затрымліваецца выдаленне з арганізма прадуктаў азоцістага абмену. Устойлівая Н.н. (на 70% і больш) вядзе да самаатручэння. Бывае вострая і хранічная. Прычыны вострай Н.н. — шок, цяжкае абязводжванне арганізма і страта солей, атручэнне ртуццю, некат. лек. прэпаратамі і інш. Пры вострай Н.н. рэзка скарачаецца выдаленне мачы, узнікае смага, задышка, ірвота, мышачныя сутаргі. Хранічная Н.н. абумоўлена хранічнымі захворваннямі нырак і іх пашкоджаннямі пры хваробах абмену рэчываў (напр., цукр. дыябеце), некат. хваробах крыві і інш. У хворых на хранічную Н.н. скура шэра-жоўтага колеру, павышаны артэрыяльны ціск, у цяжкіх выпадках вял. ацёкі, кома. Лячэнне: дыета, тэрапеўт., ачышчэнне крыві (напр., гемадыяліз), у канчатковай стадыі хранічнай Н.н. — перасадка ныркі.

В.С.Пілатовіч.

т. 11, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pelvis [ˈpelvɪs] n. anat.

1. таз

2. ны́рачная лаха́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лаха́нка ж., анат. лоха́нка;

ны́рачная л. — по́чечная лоха́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ны́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ны́рачны ны́рачная ны́рачнае ны́рачныя
Р. ны́рачнага ны́рачнай
ны́рачнае
ны́рачнага ны́рачных
Д. ны́рачнаму ны́рачнай ны́рачнаму ны́рачным
В. ны́рачны (неадуш.)
ны́рачнага (адуш.)
ны́рачную ны́рачнае ны́рачныя (неадуш.)
ны́рачных (адуш.)
Т. ны́рачным ны́рачнай
ны́рачнаю
ны́рачным ны́рачнымі
М. ны́рачным ны́рачнай ны́рачным ны́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ны́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нырак. Нырачныя сасуды. // Які ўтвараецца ў нырках. Нырачны камень.

•••

Нырачная лаханка гл. лаханка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У выразе: нырачная лаханка — частка ныркі, якая служыць для збірання мачы і пераходзіць непасрэдна ў мачаточнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Nerenbecken n -s, - анат. ны́рачная лаха́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лоха́нка

1. см. лоха́нь;

2. анат. лаха́нка, -кі ж.;

по́чечная лоха́нка ны́рачная лаха́нка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕФРЫ́Т у медыцыне,

запаленне нырак алергічна-інфекц. паходжання з пераважным пашкоджаннем нырачных клубочкаў. Адрозніваюць востры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Узнікае часцей пасля ангіны ці абвастрэнняў хранічнага танзіліту, захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, выкліканых стрэптакокам, таксама пасля пнеўманіі, дыфтэрыі, пераахаладжэння арганізма і інш. Прыкметы: ацёкі, дамешкі крыві ў мачы, гіпертанія. Востры Н. можа ўскладняцца хранічным. Вынік хранічнага Н. — нырачная недастатковасць, урэмія. Лячэнне: дыета, тэрапеўтычнае.

т. 11, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕФРАСКЛЕРО́З (ад грэч. nephros нырка + склероз),

хвароба нырак, пры якой парэнхіма ныркі замяшчаецца злучальнай тканкай, што вядзе да зацвярдзення і зморшчвання ныркі і парушэння яе функцый. Узнікае ад атэрасклерозу дробных артэрый (артэрыёл). пры цяжкіх формах гіпертанічнай хваробы (першасна зморшчаная нырка), ад хранічнага нефрыту і піеланефрыту і інш. хвароб (другасна зморшчаная нырка). Прыкметы: нізкая ўдз.в. мачы, выдаленне з мачой бялку, крыві, урэмія; у цяжкіх выпадках — нырачная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўт., у цяжкіх выпадках хірургічнае.

т. 11, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)