ны́каць

‘схіляць галаву, як качкі’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ны́каю ны́каем
2-я ас. ны́каеш ны́каеце
3-я ас. ны́кае ны́каюць
Прошлы час
м. ны́каў ны́калі
ж. ны́кала
н. ны́кала
Загадны лад
2-я ас. ны́кай ны́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ны́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ны́каць1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.

Ны́каць2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разныкаць ’вымусіць часта згінацца’ (Юрч. СНЛ). Да ны́каць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)