ну́трыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. ну́трыевы, -ая, -ае.

Нутрыевая ферма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́трыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ну́трыя ну́трыі
Р. ну́трыі ну́трый
Д. ну́трыі ну́трыям
В. ну́трыю ну́трый
Т. ну́трыяй
ну́трыяю
ну́трыямі
М. ну́трыі ну́трыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ну́трыя ж., зоол. ну́трия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ну́трыя, ‑і, ж.

Паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам; балотны бабёр. // Футра гэтай жывёлы.

[Ісп. nutria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нутрыя 2/19; 4/48—49 (укл.), 55; 7/543

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НУ́ТРЫЯ, бабёр балотны (Myocastor coypus),

млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Адзіны прадстаўнік сям. нутрыевых. Пашырана ў Паўд. Амерыцы (мясц. назва каіпу). Акліматызавана ў шэрагу краін Еўропы і Паўн. Амерыкі, на Беларусі — у пач. 1950-х г. Паўводная цеплалюбівая жывёла, у натуральных умовах жыве па берагах вадаёмаў, на балотах (адсюль другая назва), у зарасніках трыснягу ці ў норах. Добра плавае і нырае.

Даўж. да 85 см, хваста да 50 см, маса да 12 кг. Поўсць цёмна-карычневая. Хвост укрыты валаскамі. Заднія канечнасці з плавальнымі перапонкамі. Расліннаедныя, часам спажываюць жывёльныя кармы (малюскі, ракападобныя, рыба і інш.). Нараджаюць да 14 (звычайна 4—6) дзіцянят двойчы за год. Мяса ядомае. Аб’ект промыслу і гадоўлі (выведзены Н. з розным колерам футра).

Э.Р.Самусенка.

Нутрыя.

т. 11, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ну́трыя ж. заал. Smpfbiber m -s, -, Ntria f -, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ну́трыя

(ісп. nutria, ад лац. lutra = выдра)

млекакормячая жывёла атрада грызуноў з каштоўным футрам; балотны бабёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ну́трыя ’вадзяны пацук’ (ТСБМ). Запазычанне, відаць, праз рус. ну́трия ’тс’ з ісп. nutria ’выдра’ (< лац. lutra ’выдра’), перанос назвы адбыўся на тэрыторыі Чылі (Махэк₂, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ну́трия зоол. ну́трыя, -рыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)