Ноты 7/538

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ТЫ (ад лац. nota знак, заўвага) у музыцы, 1) умоўныя графічныя знакі, якія разам з дадатковымі абазначэннямі служаць для запісу музыкі паводле т.зв. лінейнай сістэмы (на нотным стане, або натаносцы). Кожная з сістэм натацыі ў мінулым мела свой комплекс Н., якія адрозніваліся асаблівай формай і назвамі (гл. Нотнае пісьмо). У сучаснай натацыі аснова нотыт.зв. галоўка, круглая, або авальная, заштрыхаваная, т.зв. чорная, і незаштрыхаваная, т.зв. белая (𝅝 — цэлая нота). Ад галоўкі можа адыходзіць штыль — верт. рыса — уверх ад правага яе боку (𝅗𝅥 — палавінная) або ўніз ад левага (<SIGN>). На канцы штыля можа быць флажок, або хвосцік — просты, двайны, трайны (𝅘𝅥𝅮 — восьмая, 𝅘𝅥𝅯 — шаснаццатая, 𝅘𝅥𝅰 — трыццаць другая); канцы штыля замест хвосцікаў могуць злучацца папярочнымі рэбрамі (вязкамі) — адным, двума, трыма і інш. (<SIGN>,<SIGN>). Размяшчэнне галоўкі на нотным стане ў спалучэнні з прастаўленым у яго пачатку ключом абазначае вышыню ноты, тып галоўкі, наяўнасць штыля, наяўнасць і характар хвосціка — яе працягласць. Складовыя назвы Н. дыятанічнага гукарада: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі (адпаведныя лац. абазначэнні — c, d, e, f, g, a, h). Для пазначэння храматычных гукаў (гл. Храматыка) да лац. літар дадаюць склады is — дыез, es — бемоль, напр., до дыез — cis (акрамя гука сі бемоль — лац. b).

2) Аркушы, сшыткі, кнігі з рукапісным або друкаваным запісам муз. твораў.

т. 11, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

но́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. но́та но́ты
Р. но́ты но́т
Д. но́це но́там
В. но́ту но́ты
Т. но́тай
но́таю
но́тамі
М. но́це но́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сток-но́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сток-но́та
Р. сток-но́ты
Д. сток-но́це
В. сток-но́ту
Т. сток-но́тай
сток-но́таю
М. сток-но́це

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыэ́з, ‑а, м.

1. Нотны знак, які абазначае павышэнне ноты на паўтона.

2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Паўтонам вышэй. До дыэз. Фа дыэз.

[Фр. diése.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бека́р, ‑а, м.

1. Нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.

2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Без павышэння або паніжэння. Рэ бекар.

[Фр. bécarre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sightread [ˈsaɪtri:d] v. (sightread) ігра́ць або́ пець з ліста́ (па нотах); чыта́ць з ліста́ (ноты, тэкст)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

друкава́ць несов., в разн. знач. печа́тать;

д. кні́гі (газе́ты, но́ты) — печа́тать кни́ги (газе́ты, но́ты);

часо́піс друку́е арты́кулы па се́льскай гаспада́рцы — журна́л печа́тает статьи́ по се́льскому хозя́йству

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

-моль, нескл., м.

У музыцы — тое, што і мінор (ужываецца з літарным абазначэннем ноты). Саната а‑моль.

[Іт. molle — мяккі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ntenblatt n -(у)s, -blätter муз. но́ты, но́тны ліст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)