НО́САК ((Nossack) Ганс Эрых) (30.1.1901, г. Гамбург, Германія — 2.11.1977),

нямецкі пісьменнік. Скончыў Іенскі ун-т. Друкаваўся з 1945. Зазнаў уплыў Ф.Дастаеўскага, філасофіі экзістэнцыялізму, эстэтыкі экспрэсіянізму і сюррэалізму. Антыфаш. тэматыка, праблемы асобы і грамадства, раз’яднанасці людзей, прызначэння мастака, «твару» і «маскі» ў раманах «Не пазней лістапада» (1955), «Спіраль» (1956), «Справа д’Артэза» (1968), «Украдзеная мелодыя» (1972), «Шчаслівы чалавек» (1975) і інш. Аўтар зб. аповесцей і апавяд. «Інтэрв’ю са смерцю» (1948), артыкулаў і эсэ, п’ес, рэпартажаў. Яго творы адметныя вастрынёй сюжэтаў, аналітычнасцю кампазіцыі, парабалічнасцю, спалучэннем канкрэтыкі з умоўнасцю, багаццем сатыр. палітры.

Тв.:

Рус. пер. — Спираль;

Дело д’Артеза;

Рассказы и повесть. М., 1983.

Літ.:

Затонский Д. В наше время. М., 1979;

Топер П. Д’Артез наших дней: современность в романе Г.Э. Носсака // Топер П. Овладение реальностью. М., 1980.

Е.А.Лявонава.

т. 11, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Носак Г. Э. 10/559

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Но́скі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Но́скі
Р. Но́сак
Но́скаў
Д. Но́скам
В. Но́скі
Т. Но́скамі
М. Но́сках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісьмано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн.носак; ж.

Разм. Жан. да пісьманосец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчытано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн.носак; ж.

Шкоднік раслін — жучок сямейства лістаедаў са шчытападобным покрывам на целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн.носак; ж.

Вадаплаўная птушка падсямейства качак, якая мае доўгую расшыраную на канцы дзюбу. Аб гнездаванні шыраканоскі на тэрыторыі Палесся можна меркаваць па экспанатах яе яек, што захоўваюцца ў Пінскім музеі. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)