НО́РНЫЯ САБА́КІ,

група парод паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на жывёл, што хаваюцца ў норах (лісоў, барсукоў, янотападобных сабак і інш.). Гоняць звера па ходах нары, забіваюць яго там або выганяюць пад выстрал паляўнічага. У якасці Н.с. выкарыстоўваюцца вельштэр’ер, таксы, фокстэр’еры, лэйклендтэр’ер, ням. паляўнічы, або ягдтэр’ер, скайтэр’ер, чэш. тэр’ер, шатл., або скотчтэр’ер, і некат. інш. тэр’еры. Таксама могуць высочваць дзічыну, знаходзіць і прыносіць падстрэленую дзічыну на зямлі і ў вадзе, браць след і заганяць звера, працаваць па крывавым следзе, выкарыстоўваюцца ў паляванні на дзікоў (найб. буйныя); знішчаюць пацукоў у гасп. памяшканнях. Гл. таксама іл. да арт. Дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі.

Норныя сабакі: 1 — лэйклендтэр’ер; 2 — ягдтэр’ер; 3 — скайтэр’ер; 4 — чэшскі тэр’ер.

т. 11, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

но́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. но́рны но́рная но́рнае но́рныя
Р. но́рнага но́рнай
но́рнае
но́рнага но́рных
Д. но́рнаму но́рнай но́рнаму но́рным
В. но́рны (неадуш.)
но́рнага (адуш.)
но́рную но́рнае но́рныя (неадуш.)
но́рных (адуш.)
Т. но́рным но́рнай
но́рнаю
но́рным но́рнымі
М. но́рным но́рнай но́рным но́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАЛЯЎНІ́ЧЫЯ САБА́КІ,

група парод свойскіх сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання. Каля 100 парод. Сфарміраваліся ў працэсе шматвяковага выкарыстання ў розных геагр. зонах і ўмовах мясцовасці ў спалучэнні з натуральным, а потым штучным адборам і спец. дрэсіроўкай. Паводле выкарыстання, паляўнічых якасцей і экстэр’еру вылучаюць 6 асн. груп П.с.: выжлы, ганчакі, лайкі, норныя сабакі, спаніэлі і харты.

Літ.:

Слимак К., Духай Й. Охотничьи собаки: Пер. со словац. М., 1986.

т. 12, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)