Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.
Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.
Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
have no use for
не патрабава́ць, не хаце́ць
I have no use for it any longer — Мне гэ́та ўжо́непатрэ́бна, мне гэ́та не падаба́ецца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛЯ́МПА ДЗЁННАГА СВЯТЛА́,
разнавіднасць люмінесцэнтнай лямпы з блакітнаватым (блізкім да дзённага святла) свячэннем. Магутнасць ад 15 да 80 Вт.
Бываюць з правільнай колераперадачай (служаць для асвятлення аб’ектаў, для якіх патрэбна дакладнае ўзнаўленне колерных адценняў) і звычайныя, якія не забяспечваюць правільнай перадачы колеру (выкарыстоўваюцца для агульнага асвятлення). Часта Л.дз.с. няправільна называюць усе віды люмінесцэнтных лямпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рудсто́йка, ‑і, ДМ ‑йцы, зб., ж.
Разм. Крапёжныя драўляныя матэрыялы; крапёжны лес. [Бедыкоўскі:] — Данбасу рудстойка патрэбна? Патрэбна. А дзе яе ўзяць? З вольхі рудстойкі не зробіш.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мнагава́та, прысл.
Даволі многа; больш, чым патрэбна. Ніне не хацелася хваліцца сваімі адзнакамі: мнагавата троек.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ла, прысл.
1. Нямнога, у невялікай колькасці.
М. зрабіў.
М. людзей.
М. часу.
2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.
У пакоі м. (безас., у знач.вык.) святла.
◊
Мала таго (разм.), у знач.пабочн. сл. — акрамя таго.
Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САМАВЫХАВА́ННЕ,
свядомая, мэтанакіраваная дзейнасць чалавека на ўдасканальванне сваіх станоўчых якасцей і пераадоленне адмоўных. Элементы С. прысутнічаюць у дзяцей дашкольнага ўзросту. Патрэбнасць у самапазнанні, самааналізе і самаацэнцы пачынае праяўляцца ў падлеткавым узросце. Аднак, не маючы дастатковага сац. вопыту і псіхал. падрыхтоўкі, падлеткі не заўсёды здольныя зразумець матывы ўласных учынкаў і здзейсніць С. без дапамогі дарослых. Таму ім патрэбна тактоўнае пед. кіраўніцтва. У юнацкім узросце, калі асобныя якасці чалавека ў значнай ступені сфарміраваліся, С. становіцца больш мэтанакіраваным і ўсвядомленым. У працэсе выпрацоўкі светапогляду, прафес. самавызначэння больш яскрава выяўляецца і патрэба ў С. інтэлектуальных, маральных і фіз. якасцей асобы ў адпаведнасці з ідэаламі і каштоўнасцямі, якія ўласцівы пэўнаму грамадству, навакольнаму асяроддзю, групе. Узровень С. — вынік выхавання асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выканаць менш, чым належыць, патрэбна; не выканаць якой‑н. нормы. Недавыканаць план.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦЭ́СІЯ (лац. cessio),
1) перадача крэдыторам (цэдэнтам) належнага яму права патрабавання другой асобе (цэсіянеру), якая становіцца новым крэдыторам. У адпаведнасці з цывільным правам Рэспублікі Беларусь Ц. магчыма, калі яна не супярэчыць закону або дагавору, а таксама калі перадача права не звязана непасрэдна з асобай крэдытора (напр., нельга ўступіць права на аліменты, на кампенсацыю прычыненай шкоды і да т.п.). Ажыццяўляецца па згодзе цэдэнта з цэсіянерам, што і даводзіцца да.ведама даўжніка, згода якога пры гэтым непатрэбна, бо ён застаецца абавязаным у ранейшым аб’ёме і правамоцны перанесці на новага крэдытора ўсе пярэчанні, што ўзніклі да Ц.
2) У міжнар. праве перадача тэрыторыі адной дзяржавы другой па згодзе паміж імі. Ц. прадугледжвае адпаведную кампенсацыю, якая можа быць выяўлена ў рознай форме. Ц. патрабуе таксама заключэння паміж адпаведнымі дзяржавамі міжнар. дагавора, які будзе адпавядаць усім асн. прынцыпам сучаснага міжнар. права.