возбраня́тьсявозвр., страд. забараня́цца; (не позволяться)не дазваля́цца;
не возбраня́етсяне забараня́ецца, не забаро́нена, дазваля́ецца, дазво́лена.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямо́жна, безас., у знач.вык.
1.Недазваляецца, забаронена.
Па газонах хадзіць н.
2. Немагчыма, няма магчымасці (разм.).
Далей так жыць н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́льга, безас., у знач.вык., з інф.
1. Немагчыма, няма магчымасці.
Без дружбы жыць н.
Яе н. пазнаць.
2. Забаронена, недазваляецца.
Па газонах хадзіць н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дазваля́цца, ‑яецца; незак.
1.безас. Быць дазволеным. Курыць недазваляецца. □ Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу.Бядуля.
2.Зал.да дазваляць (гл. дазволіць у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазваля́цца erláubt [gestáttet] sein;
тут куры́ць недазваля́ецца híer darf man nicht ráuchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
speeding[ˈspi:dɪŋ]n. язда́ з вялі́кай, недазво́ленай ху́ткасцю;
no speeding перавыша́ць ху́ткасць недазваля́ецца (надпіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),
порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр.Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
allow[əˈlaʊ]v.
1. дазваля́ць;
Smoking is not allowed. Курыць недазваляецца;
No dogs allowed. Уваход з сабакамі забаронены.
2. (for) праду́гледжваць; браць пад ува́гу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЫСЯЛЕ́ННЕ,
пазбаўленне грамадзяніна права карыстацца жылым памяшканнем, якое ён займае. З дамоў дзярж. або грамадскага фонду высяленне дапускаецца, як правіла, у суд. парадку. У адм. парадку з санкцыі пракурора высяляюцца асобы, якія самаўпраўна занялі жыллё ці пражываюць у дамах, якім пагражае абвал. Высяленне з выдзяленнем інш. жылога памяшкання дазваляецца ў выпадках, калі дом пагражае абвалам, падлягае зносу ці пераабсталяванню ў нежылы. Гэта датычыцца таксама ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў пры выхадзе ў адстаўку ці ў запас і некаторых катэгорый рабочых і служачых пэўных галін нар. гаспадаркі, якія карысталіся жыллём прадпрыемстваў. Без забеспячэння жыллём высяляюць асоб, якія самаўпраўна занялі жылыя памяшканні, тых наймальнікаў і членаў іх сем’яў, што сістэматычна разбураюць ці псуюць жыллё, выкарыстоўваюць яго не па прызначэнні ці робяць немагчымым для іншых пражыванне ў адной кватэры або доме.