неўрыно́ма
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
неўрыно́ма |
неўрыно́мы |
| Р. |
неўрыно́мы |
неўрыно́м |
| Д. |
неўрыно́ме |
неўрыно́мам |
| В. |
неўрыно́му |
неўрыно́мы |
| Т. |
неўрыно́май неўрыно́маю |
неўрыно́мамі |
| М. |
неўрыно́ме |
неўрыно́мах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],
дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.
т. 11, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неўрыно́ма
(ад неўра- + гр. is, inos = валакно + -ома)
дабраякасная пухліна з клетак абалонкі нерва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)