неўро́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. неўро́з
Р. неўро́зу
Д. неўро́зу
В. неўро́з
Т. неўро́зам
М. неўро́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

неўро́з, -у, м.

Захворванне, выкліканае расстройствам дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

Н. сэрца.

|| прым. неўраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўро́з, -зу м., мед. невро́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўро́з, ‑у, м.

Функцыянальнае расстройства, захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы. Неўроз сэрца. Агульны неўроз.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўро́з м мед Neurse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неўро́з

(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = жыла, нерв)

функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

неўро́з

(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = нерв)

функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

невро́з мед. неўро́з, -зу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўрастэні́я, -і, ж.

Неўроз, пры якім павышаная ўзбуджальнасць спалучаецца з хуткай стамляльнасцю, раздражняльнасцю, болем галавы, парушэннем сну.

|| прым. неўрастэні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nerwica

ж. мед. неўроз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)