нешматлі́кі, -ая, -ае.

Які складаецца з невялікай колькасці каго-, чаго-н.

Н. атрад геолагаў.

|| наз. нешматлі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нешматлі́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нешматлі́кі нешматлі́кая нешматлі́кае нешматлі́кія
Р. нешматлі́кага нешматлі́кай
нешматлі́кае
нешматлі́кага нешматлі́кіх
Д. нешматлі́каму нешматлі́кай нешматлі́каму нешматлі́кім
В. нешматлі́кі (неадуш.)
нешматлі́кага (адуш.)
нешматлі́кую нешматлі́кае нешматлі́кія (неадуш.)
нешматлі́кіх (адуш.)
Т. нешматлі́кім нешматлі́кай
нешматлі́каю
нешматлі́кім нешматлі́кімі
М. нешматлі́кім нешматлі́кай нешматлі́кім нешматлі́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нешматлі́кі немногочи́сленный, малочи́сленный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нешматлі́кі, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з невялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Гарнізон немцы паставілі там нядаўна, быў ён нешматлікі, і партызаны пасля трохгадзіннага бою занялі Рудню. Шахавец. // толькі мн. Якія ёсць у невялікай колькасці. З усёю адданасцю заўзятага настаўніка пачаў Лабановіч заняткі са сваімі нешматлікімі вучнямі. Колас. Нешматлікімі агнямі свяціўся .. [горад]. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нешматлі́кі nicht záhlreich, wénig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

немногочи́сленный нешматлі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малочи́сленный малалі́кі, нешматлі́кі, малако́лькасны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малако́лькасны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з невялікай колькасці якіх‑н. адзінак; нешматлікі. Малаколькасная група.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛІГА... (ад грэч. oligos нешматлікі, нязначны),

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок памяншэння, напр. алігамеры, алігаполія.

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДМІРА́Л (Vanessa atalanta),

насякомае атр. матылёў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на палянах, лугах, берагах ручаёў, уключаны ў Чырвоную кнігу.

Размах крылаў да 6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя з белымі плямкамі і чырвонай косай палоскай (адсюль назва), заднія — чорныя, з чырвонай палоскай на краі. Лёт у ліп.—вер., тых, што перазімавалі, — у маі. Вусені развіваюцца ў чэрв.—жн. на лісці крапівы і чартапалоху.

Адмірал і яго вусень.

т. 1, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)