нецярпе́нне, -я, н.

Недахоп, адсутнасць цярпення пры чаканні каго-, чаго-н.

Чакаць з нецярпеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нецярпе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. нецярпе́нне
Р. нецярпе́ння
Д. нецярпе́нню
В. нецярпе́нне
Т. нецярпе́ннем
М. нецярпе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нецярпе́нне ср. нетерпе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нецярпе́нне, ‑я, н.

Недахоп, адсутнасць цярпення (пры чаканні чаго‑н.). Госці гарэлі ад нецярпення, але сядзелі паважна, нічым не выказваючы свайго прагавітага жадання кінуцца ў наступленне. Колас. — Сядай, Пятро, сядай ды хутчэй расказвай, — Лясніцкі ажно цёр ад нецярпення рукі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нецярпе́нне н., нецярплі́васць ж. Úngeduld f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; незак.

Узбуджана дзейнічаць, праяўляць паспешлівасць, нецярпенне.

Не варта г. ў гэтай справе.

|| зак. разгарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нетерпе́ние ср. нецярплі́васць, -ці ж.; нецярпе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

1. Крыху разагрэць.

П. суп.

2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падагрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.; спец.) і падаграва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. вады ў басейне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

niecierpliwość

niecierpliwoś|ć

ж. нецярплівасць, нецярпенне;

z ~cią — нецярпліва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rein​2 [reɪn] v.

1. наця́гваць абро́ць, ле́йцы

2. стры́мліваць; кантралява́ць;

He could not rein his impatience. Ён не мог стрымаць нецярпенне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)