нетаро́пкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нетаро́пкі нетаро́пкая нетаро́пкае нетаро́пкія
Р. нетаро́пкага нетаро́пкай
нетаро́пкае
нетаро́пкага нетаро́пкіх
Д. нетаро́пкаму нетаро́пкай нетаро́пкаму нетаро́пкім
В. нетаро́пкі (неадуш.)
нетаро́пкага (адуш.)
нетаро́пкую нетаро́пкае нетаро́пкія (неадуш.)
нетаро́пкіх (адуш.)
Т. нетаро́пкім нетаро́пкай
нетаро́пкаю
нетаро́пкім нетаро́пкімі
М. нетаро́пкім нетаро́пкай нетаро́пкім нетаро́пкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нетаро́пкі, ‑ая, ‑ае.

Які ўсё робіць не спяшаючыся, з развагай; няспешны. Калгасам кіраваў той жа Рыгор Швед, аднак гэта быў цяпер ураўнаважаны, нетаропкі чалавек, сталы сем’янін. Хадкевіч. // Уласцівы таму, хто не спяшаецца, хто робіць усё няспешна. У калідоры пачуліся нетаропкія крокі, шапаценне прарызіненых плашчоў, гутарка. Карпюк. З хлява далятала нетаропкая гаворка і звон малака аб вёдры. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетаро́пкі lángsam; rúhig; nicht überstúrzt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«ГУСАЧО́К»,

бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер 24. Тэмп павольны. Танцоры імітуюць рухі гусей за важаком: нетаропкі, з боку ў бок крок, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. Часта суправаджаецца прыпеўкамі: «Гэй, гэй, гусачок, // Ці харошы касначок? // Гэр, гэр, гуска, // Ці хароша хустка?». Зафіксаваны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

т. 5, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)