нетапы́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нетапы́р нетапыры́
Р. нетапыра́ нетапыро́ў
Д. нетапыру́ нетапыро́м
В. нетапыра́ нетапыро́ў
Т. нетапыро́м нетапыра́мі
М. нетапыры́ нетапыра́х

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нетапы́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нетапы́р нетапы́ры
Р. нетапы́ра нетапы́раў
Д. нетапы́ру нетапы́рам
В. нетапы́ра нетапы́раў
Т. нетапы́рам нетапы́рамі
М. нетапы́ры нетапы́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нетапы́р м., зоол. нетопы́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нетапы́р, ‑а, м.

Адзін з відаў кажаноў. На гарышчы гучна крычалі совы і пішчалі, нячутна лятаючы, нетапыры. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нетапыр-карлік 5/211; 6/483

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЖАНЫ́, лятучыя мышы (Microchiroptera),

падатрад гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. 20 сям., больш за 800 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 15 відаў, найб. пашыраны вячэрніца рыжая (гл. Вячэрніцы), начніцы вадзяная і вусатая (гл. Начніцы), вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.

Даўж. цела да 14 см. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою т-ра цела залежыць ад т-ры асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некат. мігрыруюць. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці Большасць насякомаедныя. У Чырв. кнізе МСАП 5 відаў і 3 падвіды.

Э.​Р.​Самусенка.

Кажаны 1 — двухколерны; 2 — позні; 3 — нетапыр-карлік; 4 — нетапыр лясны.

т. 7, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)