нестабі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нестабі́льны нестабі́льная нестабі́льнае нестабі́льныя
Р. нестабі́льнага нестабі́льнай
нестабі́льнае
нестабі́льнага нестабі́льных
Д. нестабі́льнаму нестабі́льнай нестабі́льнаму нестабі́льным
В. нестабі́льны (неадуш.)
нестабі́льнага (адуш.)
нестабі́льную нестабі́льнае нестабі́льныя (неадуш.)
нестабі́льных (адуш.)
Т. нестабі́льным нестабі́льнай
нестабі́льнаю
нестабі́льным нестабі́льнымі
М. нестабі́льным нестабі́льнай нестабі́льным нестабі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нестабі́льны нестаби́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нестаби́льный нестабі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

erratic [ɪˈrætɪk] adj. нерэгуля́рны; нестабі́льны; зме́нлівы; ненадзе́йны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

niestabilny

нестабільны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fluid​2 [ˈflu:ɪd] adj. fml

1. пла́ўны, грацыёзны (пра музыку, рухі)

2. зме́нлівы, нестабі́льны (пра сітуацыю)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЭФЕ́КТ СТАНО́ВІШЧА ГЕ́НА,

змена праяўлення актыўнасці гена пры перамяшчэнні яго ў інш. ўчастак храмасомы. Адбываецца пры структурных перабудовах храмасом (транслакацыях), мае ўласцівасць абарачальнасці. Адрозніваюць 2 тыпы: стабільны Э.с.г. бывае пры перамяшчэнні гена паміж эўхрамацінавымі ўчасткамі храмасомы (магчымы механізм — уцягванне перамешчанага гена ў сістэму рэгуляцыі інш. генаў); нестабільны — пры перамяшчэнні гена з эўхрамаціну ў гетэрахрамацін ці наадварот. У першым выпадку ў некат. клетках адбываецца інактывацыя транскрыпцыі гена паводле прынцыпу «ўсё або нічога», якая наследуецца ў клетачных пакаленнях (у саматычных тканках паяўляецца мазаіцызм адзнакі). Характэрная ўласцівасць нестабільнага Э.с.г. — дыстанцыйны ўплыў гетэрахрамаціну на інактывацыю гена (з павелічэннем адлегласці частата інактывацыі памяншаецца). Вывучэнне Э.с.г. перспектыўнае для высвятлення механізмаў геннай рэгуляцыі ў эўкарыётаў.

т. 18, кн. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

niestateczny

1. няўстойлівы, нестабільны; хісткі;

2. перан. несур’ёзны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НЕЙТРО́Н (англ. neutron ад лац. neuter ні той, ні іншы),

электранейтральная элементарная часціца са спінам ​1/2 і масай, блізкай да масы пратона. Эксперыментальна адкрыты Дж.Чэдвікам у 1932. Адкрыццё Н. дало штуршок для развіцця фізікі атамнага ядра, фізікі дзялення атамных ядраў, нейтроннай фізікі, фізікі нейтронных зорак і інш.

Адносіцца да класа адронаў і ўваходзіць у групу барыёнаў; мае магн. момант µн ≈ 2μя, дзе μя — адз. магнетон, і накіраваны процілегла спіну. Паміж Н. і пратонам дзейнічаюць ядзерныя сілы, што вядзе да ўтварэння ядраў атамных. Свабодны (па-за межамі атамных ядраў) Н. нестабільны і распадаецца на пратон, электрон і электроннае антынейтрына. Сярэдні час жыцця τ = 887 ± 2 с (у вакууме; у шчыльных рэчывах ад адзінак да соцень мікрасекунд). Удзельнічае ва ўсіх відах узаемадзеянняў элементарных часціц. Характар узаемадзеяння Н. з рэчывам вызначаецца іх кінетычнай энергіяй, што прывяло да іх умоўнага падзелу на павольныя нейтроны і хуткія нейтроны. Вял. эфектыўнасць узаемадзеяння Н. з ядрамі мае шматлікія дастасаванні ў ядз. энергетыцы, вытв-сці радыеактыўных ізатопаў, пры даследаваннях уласцівасцей рэчыва, у геолагаразведцы для пошуку карысных выкапняў.

У.​Р.​Барышэўскі.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

crank

I [kræŋk]

1.

n.

1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка

2) дзіва́цтва n.; капры́з -у m.; фанта́зія f.

3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны

2.

v.t.

1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю

2) прысьпяша́ць, падганя́ць

to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць

II [kræŋk]

adj.

1) хі́сткі, расхі́станы

2) Figur. дзіва́цкі

a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к

3) Brit. нестабі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)