неспадзява́ны, -ая, -ае.

Нечаканы, непрадбачаны.

Н. госць.

Здарылася неспадзяванае (наз.).

|| наз. неспадзява́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзява́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неспадзява́ны неспадзява́ная неспадзява́нае неспадзява́ныя
Р. неспадзява́нага неспадзява́най
неспадзява́нае
неспадзява́нага неспадзява́ных
Д. неспадзява́наму неспадзява́най неспадзява́наму неспадзява́ным
В. неспадзява́ны (неадуш.)
неспадзява́нага (адуш.)
неспадзява́ную неспадзява́нае неспадзява́ныя (неадуш.)
неспадзява́ных (адуш.)
Т. неспадзява́ным неспадзява́най
неспадзява́наю
неспадзява́ным неспадзява́нымі
М. неспадзява́ным неспадзява́най неспадзява́ным неспадзява́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспадзява́ны

прыметнік, адносны

неспадзява́ны внеза́пный, неожи́данный, неча́янный, непредви́денный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспадзява́ны, ‑ая, ‑ае.

Нечаканы, непрадбачаны. Неспадзяваны госць. Неспадзяваная вестка. □ Прысутнасць на сходзе Мікалая Вайткевіча была для серадзіборцаў неспадзяванай. Пестрак. — Вашаму батальёну даручана абысці ворага з тылу і панесці першы неспадзяваны ўдар. Грахоўскі. // Які вельмі хутка ўзнік; раптоўны. Тут маці засмяялася, неспадзяваная здагадка мільгнула ў галаве. Кулакоўскі. Напад на [Лаўрэна] быў такі неспадзяваны, што ён нават не адбіваўся. Якімовіч. / у знач. наз. неспадзява́нае, ‑ага, н. І тут здарылася неспадзяванае. Федзя раптам падняўся з-за парты і пайшоў да дошкі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспадзява́на прысл., неспадзява́ны únerwartet, únvermutet; überráschend, únvermittelt (раптоўны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

негада́ны, -ая, -ае.

Нечаканы, неспадзяваны.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзява́насць, -і, ж.

1. гл. неспадзяваны.

2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

Прыемная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нежда́нный нечака́ны; неспадзява́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

внеза́пный рапто́ўны; (неожиданный) неспадзява́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)