неспадзе́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. неспадзе́ў неспадзе́вы
Р. неспадзе́ву неспадзе́ваў
Д. неспадзе́ву неспадзе́вам
В. неспадзе́ў неспадзе́вы
Т. неспадзе́вам неспадзе́вамі
М. неспадзе́ве неспадзе́вах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспадзе́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. неспадзе́ва неспадзе́вы
Р. неспадзе́вы неспадзе́ў
Д. неспадзе́ве неспадзе́вам
В. неспадзе́ву неспадзе́вы
Т. неспадзе́вай
неспадзе́ваю
неспадзе́вамі
М. неспадзе́ве неспадзе́вах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

surprise​1 [səˈpraɪz] n.

1. здзіўле́нне;

in surprise здзі́ўлена;

to my surprise на маё здзіўле́нне;

give smb. a surprise нечака́на здзіві́ць каго́-н.

2. сюрпры́з, нечака́насць, неспадзе́ў, неспадзява́нка

♦

take smb./smth. by surprise захапі́ць каго́-н. зняна́цку;

surprise, surprise infml як ні дзі́ўна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ты, цябе́, табе́, цябе́, табо́ю, аб табе́; мн. вы; займ. асаб. 2 ас. адз.

1. Ужываецца пры звароце да блізка знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце. Так навек адляцела Любата ў неспадзеў[кі], — Ты мяне больш не стрэла, Я цябе больш не стрэў. Купала. З пагрозай чужынцу прамовіў казах: — Табе не вярнуцца Ніколі з вайны, І выдзеўбуць вочы табе груганы. Броўка. / Пры рытарычным звароце да каго‑, чаго‑н. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.

2. Разм. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул. Калі ты курэц, то насі люльку і тытунец. Прыказка.

3. Д табе́ у знач. часціцы. Разм. Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад. — Я [табе] пакуру! — з халодным спакоем устрапянуўся гаспадар. Чорны. Гэта табе толькі пачынка, а будзе цэлая аўчынка. Прыказка.

4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжываецца для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. — Ах ты, ёл[у]пень стары! — Баба Дзеда лае! Крапіва.

•••

А што ты думаеш — а чаму б і не зрабіць. [Міколка:] — Знаеш што, дзед? Давай каршуна падстрэлім! — А што ты думаеш? Пеканём! Лынькоў.

Бачыш ты! гл. бачыць.

Бог з табою! гл. бог.

Бог (чорт, пярун, ліха, халера) цябе ведае гл. бог.

Вось табе! гл. вось ​2.

Вось табе і... гл. вось ​2.

Вось табе і на! Вось табе і раз! Вось табе і маеш! гл. вось ​2.

Дзе ты бачыў гл. бачыць.

Дзе цябе бог носіць? гл. бог.

Дзе цябе чорт носіць (чэрці носяць)? гл. чорт.

Дулю табе пад нос гл. дуля.

Каб на цябе ліха гл. ліха ​1.

Каб табе зарвала гл. зарваць.

Каб табе пуста было гл. быць.

Каб ты лопнуў (лопнула) гл. лопнуць ​1.

Каб ты спруцянеў гл. спруцянець.

На табе! гл. на ​2.

На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі ў звароце адзін да аднаго гавораць «ты».

Не ты першы, не ты апошні гл. першы.

Няхай цябе качкі (стопчуць) гл. качка.

Соль табе ў вочы гл. соль.

Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні, афарбаваным якім‑н. пачуццём (здзіўлення, захаплення і пад.).

Хто цябе ведае гл. хто.

Чорт (кадук) з табой гл. чорт.

Што ты там (тут) забыў? — тое, што і што я там (тут) забыў? (гл. я).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)