несвядо́мы, -ая, -ае.

1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці.

Несвядомае дзіця.

2. Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў.

Н. работнік.

3. Які адбываецца без кантролю свядомасці; інстынктыўны.

Н. ўчынак.

|| наз. несвядо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несвядо́мы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. несвядо́мы несвядо́мая несвядо́мае несвядо́мыя
Р. несвядо́мага несвядо́май
несвядо́мае
несвядо́мага несвядо́мых
Д. несвядо́маму несвядо́май несвядо́маму несвядо́мым
В. несвядо́мы (неадуш.)
несвядо́мага (адуш.)
несвядо́мую несвядо́мае несвядо́мыя (неадуш.)
несвядо́мых (адуш.)
Т. несвядо́мым несвядо́май
несвядо́маю
несвядо́мым несвядо́мымі
М. несвядо́мым несвядо́май несвядо́мым несвядо́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

несвядо́мы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. несвядо́мы несвядо́мая несвядо́мае несвядо́мыя
Р. несвядо́мага несвядо́май
несвядо́мае
несвядо́мага несвядо́мых
Д. несвядо́маму несвядо́май несвядо́маму несвядо́мым
В. несвядо́мы (неадуш.)
несвядо́мага (адуш.)
несвядо́мую несвядо́мае несвядо́мыя (неадуш.)
несвядо́мых (адуш.)
Т. несвядо́мым несвядо́май
несвядо́маю
несвядо́мым несвядо́мымі
М. несвядо́мым несвядо́май несвядо́мым несвядо́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

несвядо́мы

1. несозна́тельный;

н. рабо́тнік — несозна́тельный рабо́тник;

~мыя адно́сіны да сваі́х абавя́зкаў — несозна́тельное отноше́ние к свои́м обя́занностям;

2. (инстинктивный) безотчётный, бессозна́тельный;

н. страх — безотчётный (бессозна́тельный) страх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці. Несвядомае дзіця. // Пазбаўлены класавай свядомасці; палітычна адсталы. [Нявідны:] — І трэба, таварышы, не толькі пускаць у ход зброю знішчэння ў вайне з панамі, а трэба таксама і развязваць вочы несвядомым польскім салдатам, абуджаць іх класавую свядомасць. Колас. // Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў. Несвядомы работнік. // Характэрны чалавеку, які не ўсведамляе сваіх абавязкаў. Несвядомыя адносіны да працы.

2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; неўсвядомлены, інстынктыўны. Успаміны.., здавалася, маладзілі .. [дзеда] на шмат гадоў і ўздымалі ў ім дух нейкага несвядомага пратэсту. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несвядо́ма прысл., несвядо́мы

1. (які не ўсведамляе сваіх адносінаў да рэчаіснасці) nicht bewsst;

2. (інстынктыўны) nbewusst; nbeabsichtigt (ненаўмысны);

несвядо́ма ўчы́нак nbewusste [nicht vrsätzliche] Hndlung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

несозна́тельный несвядо́мы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае з дапамогай аўтамата. Аўтаматычны тормаз.

2. Несвядомы, міжвольны, машынальны. Аўтаматычныя рухі.

•••

Аўтаматычная лінія гл. лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безотчётный

1. (бессознательный) несвядо́мы, падсвядо́мы, неўсвядо́млены;

2. (бесконтрольный) бескантро́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bezwiedny

міжвольны, мімавольны, несвядомы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)