Нерытавая зона 7/486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕРЫ́ТАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

мелкаводная прыбярэжная ч. мора. Размешчана пераважна ў межах шэльфа ад узроўню макс. адліву да верхняй мяжы мацерыковага схілу (200—400 м). Для Н.в. характэрны вял. рухомасць вады, зменлівасць т-ры, значнае пранікненне сонечнага святла, вял. колькасць кіслароду, разнастайнасць флоры і фауны. У межах Н.в. намнажаюцца пераважна абломкавыя ўтварэнні (гл. Нерытавыя адклады).

т. 11, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неры́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неры́тавы неры́тавая неры́тавае неры́тавыя
Р. неры́тавага неры́тавай
неры́тавае
неры́тавага неры́тавых
Д. неры́таваму неры́тавай неры́таваму неры́тавым
В. неры́тавы (неадуш.)
неры́тавага (адуш.)
неры́тавую неры́тавае неры́тавыя (неадуш.)
неры́тавых (адуш.)
Т. неры́тавым неры́тавай
неры́таваю
неры́тавым неры́тавымі
М. неры́тавым неры́тавай неры́тавым неры́тавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НЕРЫ́ТАВЫЯ АДКЛА́ДЫ,

мелкаводныя асадкі дна мораў і акіянаў, якія ўтвараюцца ў межах мацерыковай водмелі на глыб. да 200 м. Пераважаюць галечнікі, ракушачнікі, радзей аалітавыя і фарамініферавыя пяскі, ілістыя і хемагенныя асадкі з арган. рэшткамі. Гл. таксама Нерытавая вобласць.

т. 11, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)