непрыто́мна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
непрыто́мна - -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экста́з, -у, м.

1. Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

Дайсці да экстазу.

Гаварыць што-н. у экстазе.

2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства, непрытомна-раз’юшаны стан (спец.).

|| прым. экстаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bezprzytomnie

беспрытомна, непрытомна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieprzytomnie

1. непрытомна;

patrzeć nieprzytomnie — непрытомна глядзець; глядзець, нічога не бачачы;

2. апантана

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)