непразры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непразры́сты непразры́стая непразры́стае непразры́стыя
Р. непразры́стага непразры́стай
непразры́стае
непразры́стага непразры́стых
Д. непразры́стаму непразры́стай непразры́стаму непразры́стым
В. непразры́сты (неадуш.)
непразры́стага (адуш.)
непразры́стую непразры́стае непразры́стыя (неадуш.)
непразры́стых (адуш.)
Т. непразры́стым непразры́стай
непразры́стаю
непразры́стым непразры́стымі
М. непразры́стым непразры́стай непразры́стым непразры́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непразры́сты непрозра́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непразры́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае праз сябе прамяні святла. Непразрыстае шкло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непразры́сты úndurchsichtig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непрозра́чный непразры́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламу́тны, -ая, -ае.

Пра вадкасць: непразрысты, мутны.

К. ручаёк.

Каламутная вада.

|| наз. каламу́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малахі́т, -у, М -хіце, м.

Непразрысты мінерал ярка-зялёнага колеру.

|| прым. малахі́тавы, -ая, -ае.

Малахітавая шкатулка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біруза́, ‑ы, ж.

Каштоўны камень, непразрысты, блакітнага або зеленаватага колеру.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біруза́, -ы́, ж.

Каштоўны непразрысты камень блакітнага або зеленаватага колеру.

|| прым. бірузо́вы, -ая, -ае.

Б. пярсцёнак.

Бірузовыя хвалі (колерам падобныя на бірузу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

úndurchsichtig a непразры́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)