неперары́ўны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
неперары́ўны |
неперары́ўная |
неперары́ўнае |
неперары́ўныя |
| Р. |
неперары́ўнага |
неперары́ўнай неперары́ўнае |
неперары́ўнага |
неперары́ўных |
| Д. |
неперары́ўнаму |
неперары́ўнай |
неперары́ўнаму |
неперары́ўным |
| В. |
неперары́ўны (неадуш.) неперары́ўнага (адуш.) |
неперары́ўную |
неперары́ўнае |
неперары́ўныя (неадуш.) неперары́ўных (адуш.) |
| Т. |
неперары́ўным |
неперары́ўнай неперары́ўнаю |
неперары́ўным |
неперары́ўнымі |
| М. |
неперары́ўным |
неперары́ўнай |
неперары́ўным |
неперары́ўных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дыскрэ́тна-неперары́ўны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дыскрэ́тна-неперары́ўны |
дыскрэ́тна-неперары́ўная |
дыскрэ́тна-неперары́ўнае |
дыскрэ́тна-неперары́ўныя |
| Р. |
дыскрэ́тна-неперары́ўнага |
дыскрэ́тна-неперары́ўнай дыскрэ́тна-неперары́ўнае |
дыскрэ́тна-неперары́ўнага |
дыскрэ́тна-неперары́ўных |
| Д. |
дыскрэ́тна-неперары́ўнаму |
дыскрэ́тна-неперары́ўнай |
дыскрэ́тна-неперары́ўнаму |
дыскрэ́тна-неперары́ўным |
| В. |
дыскрэ́тна-неперары́ўны (неадуш.) дыскрэ́тна-неперары́ўнага (адуш.) |
дыскрэ́тна-неперары́ўную |
дыскрэ́тна-неперары́ўнае |
дыскрэ́тна-неперары́ўныя (неадуш.) дыскрэ́тна-неперары́ўных (адуш.) |
| Т. |
дыскрэ́тна-неперары́ўным |
дыскрэ́тна-неперары́ўнай дыскрэ́тна-неперары́ўнаю |
дыскрэ́тна-неперары́ўным |
дыскрэ́тна-неперары́ўнымі |
| М. |
дыскрэ́тна-неперары́ўным |
дыскрэ́тна-неперары́ўнай |
дыскрэ́тна-неперары́ўным |
дыскрэ́тна-неперары́ўных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Неперарыўны дроб 4/275, 480; 7/483
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЕРАРЫ́ЎНЫ ДРОБ, ланцуговы дроб,
адзін з асн. спосабаў прадстаўлення лікаў і функцый. Выкарыстоўваецца ў тэорыі лікаў, матэм. аналізе, механіцы, тэорыі імавернасцей.
Н.д., які адлюстроўвае лік a, можна атрымаць, калі запісаць гэты лік у выглядзе a = a0 + 1/a1, дзе a0 — цэлы лік і 0 < 1/a1< 1, потым у такім жа выглядзе запісаць a1 і г.д. Гэты працэс прыводзіць да канечнага дробу, калі a — рацыянальны лік, і да бясконцага ў выпадку ірацыянальнага ліку.
т. 11, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ланцуговы дроб, гл. Неперарыўны дроб
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
эвалюцы́йны
(ад эвалюцыя)
неперарыўны, паступовы;
э-ая тэорыя — вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАТАЦЫ́ЙНАЯ ДРУКА́РСКАЯ МАШЫ́НА,
паліграфічная друкарская машына, у якой друкарская форма і паверхня, што прыціскае да яе паперу, з’яўляюцца цыліндрамі. Працэс друкавання на Р.д.м. неперарыўны (неперарыўнае вярчэнне цыліндраў), таму ў параўнанні з інш. друкарскімі машынамі яна мае больш высокую прадукцыйнасць. Выкарыстоўваецца для друкавання газет, кніг, часопісаў. Іл. гл. да арт. Друкарская машына.
т. 13, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́С, квазістатычны працэс,
працэс пераходу тэрмадынамічнай сістэмы з аднаго стану ў другі, пры якім сістэма праходзіць праз неперарыўны шэраг раўнаважных станаў (гл. Раўнавага тэрмадынамічная); адно з асн. паняццяў тэрмадынамікі раўнаважных працэсаў. Тэарэтычна Р.п. адбываецца бясконца павольна. Рэальны працэс набліжана лічыцца Р.п., калі адметныя змены параметраў сістэмы адбываюцца за прамежкі часу, якія значна перавышаюць час рэлаксацыі.
т. 13, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫ ПУНКТ,
1) пункт на дыяграме стану, які адпавядае крытычнаму стану рэчыва; канцавы пункт на крывой раўнавагі 2-фазнай сістэмы. Характарызуецца крытычнымі значэннямі т-ры, ціску і аб’ёму. Пры набліжэнні да К.п. страчваюцца адрозненні шчыльнасці, складу і інш. фіз. уласцівасцей фаз. Пры т-рах, больш высокіх за крытычную тэмпературу, магчымы неперарыўны (без фазавага пераўтварэння) пераход з газападобнага стану рэчыва ў вадкі.
2) Асобны выпадак пункта фазавага пераходу. Характарызуецца стратай тэрмадынамічнай устойлівасці паводле шчыльнасці або саставу рэчыва.
т. 8, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)