непастая́нны, -ая, -ае.

Зменлівы, няўстойлівы.

Непастаяннае надвор’е.

Непастаянная натура.

|| наз. непастая́нства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непастая́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непастая́нны непастая́нная непастая́ннае непастая́нныя
Р. непастая́ннага непастая́ннай
непастая́ннае
непастая́ннага непастая́нных
Д. непастая́ннаму непастая́ннай непастая́ннаму непастая́нным
В. непастая́нны (неадуш.)
непастая́ннага (адуш.)
непастая́нную непастая́ннае непастая́нныя (неадуш.)
непастая́нных (адуш.)
Т. непастая́нным непастая́ннай
непастая́ннаю
непастая́нным непастая́ннымі
М. непастая́нным непастая́ннай непастая́нным непастая́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непастая́нны непостоя́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непастая́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Няўстойлівы, зменлівы. Непастаяннае надвор’е. □ У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцінства. Бацька.. не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. М. Стральцоў. Ды як паверыш ветру-ветрагону: Такі непастаянны — проста страх! То лісце разганяе па адхонах, То звоніць цэлы дзень у правадах. Свірка.

2. Які часта мяняе свае погляды, звычкі, адносіны да каго‑, чаго‑н. Непастаянны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непастая́нны únbeständig; únstet, veränderlich; тэх. ínkonstant;

непастая́нныя чле́ны (арганізацыі і г. д.) níchtständige Mítglieder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спарады́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Непастаянны, выпадковы, які праяўляецца нерэгулярна.

Спарадычная з’ява.

|| наз. спарады́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флю́гер

‘непастаянны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. флю́гер флю́геры
Р. флю́гера флю́гераў
Д. флю́геру флю́герам
В. флю́гера флю́гераў
Т. флю́герам флю́герамі
М. флю́геру флю́герах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕРАГАВА́Я ЛІ́НІЯ,

лінія перасячэння паверхні мора або возера з паверхняй сушы. З’яўляецца мяжой дадзенага вадаёма. Умоўнае паняцце: узровень вады многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Б.л. няспынна змяняецца, таму за паказчык берагавой лініі прымаюць сярэдняе шматгадовае становішча ўзроўню вадаёма.

т. 3, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няўсто́йлівы, -ая, -ае.

1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.

Н. памост.

2. Які часта мяняецца, непастаянны.

Няўстойлівае надвор’е.

3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.

|| наз. няўсто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́сткі, -ая, -ае.

1. Які хістаецца, ківаецца.

Хісткія галінкі дрэў.

Х. мосцік.

2. перан. Ненадзейны, няпэўны, малапераканальны.

Хісткія довады.

3. перан. Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.

Рэвалюцыянер з яго вельмі х.

|| наз. хі́сткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)