непасрэ́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. непасрэ́днасць
Р. непасрэ́днасці
Д. непасрэ́днасці
В. непасрэ́днасць
Т. непасрэ́днасцю
М. непасрэ́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непасрэ́днасць ж. непосре́дственность; см. непасрэ́дны 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непасрэ́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непасрэднага; натуральнасць. Непасрэднасць пачуццяў. □ Гады, што аддзяляюць нас ад падзей мінулага, аслабляюць непасрэднасць эмацыянальных адносін да іх. Перкін. // Непасрэдны характар, непасрэдныя паводзіны. Юнацкая непасрэднасць. □ [Голас], здавалася, вось-вось.. сарвецца. Але колькі ў ім было непасрэднасці, шчырасці, замілавання! Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непасрэ́днасць ж. Únmittelbarkeit f -; Únbefangenheit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непасрэ́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае прамежкавых звёнаў; прамы.

Непасрэдная сувязь.

2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры.

Непасрэдная натура.

Паводзіць сябе непасрэдна (прысл.).

|| наз. непасрэ́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artlessness [ˈɑ:tləsnəs] n. натура́льнасць, непасрэ́днасць, прастаду́шнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bezpośredniość

ж.

1. непасрэднасць;

2. непасрэднасць, нязмушанасць; шчырасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

непосре́дственность непасрэ́днасць, -ці ж.; шчы́расць, -ці ж.; см. непосре́дственный​ 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

істо́та, -ы, ДМ -то́це, мн. -ы, -то́т, ж.

1. Жывы арганізм; чалавек або жывёліна.

Навокал не відаць ніводнай жывой істоты.

2. Сукупнасць пэўных уласцівасцей, якасцей, фізічных і душэўных сіл чалавека.

Непасрэднасць дзіцячай істоты.

Мары і летуценні захапілі ўсю яго істоту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Прастата. Пры гэтым часта выяўлялася прастэча і непасрэднасць дзіцячай істоты, якая вельмі развясельвала настаўніка і ўсю школу, выклікаючы цэлыя выбухі смеху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)