непамярко́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непамярко́ўны непамярко́ўная непамярко́ўнае непамярко́ўныя
Р. непамярко́ўнага непамярко́ўнай
непамярко́ўнае
непамярко́ўнага непамярко́ўных
Д. непамярко́ўнаму непамярко́ўнай непамярко́ўнаму непамярко́ўным
В. непамярко́ўны (неадуш.)
непамярко́ўнага (адуш.)
непамярко́ўную непамярко́ўнае непамярко́ўныя (неадуш.)
непамярко́ўных (адуш.)
Т. непамярко́ўным непамярко́ўнай
непамярко́ўнаю
непамярко́ўным непамярко́ўнымі
М. непамярко́ўным непамярко́ўнай непамярко́ўным непамярко́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непамярко́ўны несгово́рчивый, неусту́пчивый, непокла́дистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта. Гартны. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міры́ць, міру, мірыш, мірыць; незак., каго-што.

Наладжваць мірныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. — Ды кіньце вы, мужчыны! За чужыя коні сварку ўзнялі, — пачаў мірыць .. [сялян] Сцяпан Варанец. Крапіва. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шерохова́тый

1. шурпа́ты;

2. (о стиле) шурпа́ты; (о характере) няро́ўны, непамярко́ўны; (об отношениях) наця́гнуты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unreasonable

[ʌnˈri:zənəbəl]

adj.

1) неразу́мны, неразва́жны

2) непамярко́ўны (пра чалаве́ка); празьме́рны

unreasonable demands — празьме́рныя вымо́гі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма 2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр. дыял. сурма́чити ’хмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачити ’хмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туго́й

1. в разн. знач. тугі́;

туга́я пружи́на туга́я спружы́на;

туго́й мяч тугі́ мяч;

туги́е ко́сы тугі́я ко́сы;

туга́я струна́ туга́я струна́;

2. (неподатливый) нячу́лы, непамярко́ўны; (скупой) скупы́;

◊

туго́й на́ ухо тугі́ на ву́ха, недачува́е;

туго́й кошелёк тугі́ кашалёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сварыбаба ‘расліна дзераза, Lycopodium’ (Бес.). Польск. swarzybaba ‘тс’, таксама morzybaba, babimor; у чэшскіх гаворках rimbaha, ст.-чэш. rimbaba, але абазначаюць яны адзін з відаў рамонка (Махэк, Jména, 247 і наст.). Відавочна, звязана з баба, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя. Махэк (там жа) мяркуе, што расліна магла мець нейкае лекавае ўздзеянне на “бабу”, г. зн. была лекам пры жаночых хваробах. Аднак беларускае і польскае словы, відаць, ад сварыцца і баба, параўн. сварыбаба ‘непамяркоўны чалавек’ (Сцяш. Сл.) і сведчанне Пяткевіча: Joj ŭsio adno z kim swarycsa <…> jeje za toje nazvali “Swarỳ-Bàba” (Пятк. 2, 261), а таксама ўкр. сварка, сварнік для называння розных раслін, у тым ліку Licopodium clavatum L., вядомага як дзераза (ад *derti, гл.). Украінскія назвы тлумачаць павер’ем, нібыта прысутнасць расліны ў хаце выклікае сварку (ЕСУМ, 5, 186), што, магчыма, грунтуецца на народна-этымалагічным успрыманні назвы дзераза ці тлумачыцца збліжэннем з сва́рба́ ‘сварка’ (гл. папярэдняе слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stiff

[stɪf]

adj.

1) цьвярды́, нягну́ткі

a stiff collar — цьвярды́ каўне́р

stiff cardboard — нягну́ткі карто́н

2) тугі́

a stiff cord — ту́га наця́гнуты шнуро́к

stiff dough — туго́е це́ста

3) адубяне́лы

He was stiff and sore — У яго́ ўсё це́ла адубяне́ла і ны́ла ад бо́лю

4) наця́гнуты; сухі́

a stiff style — сухі́ стыль

5) заця́ты, упа́рты

a stiff resistance — упа́рты супраці́ў

6) мо́цны, рэ́зкі (пра ве́цер)

7) Figur. цяжкі́, стро́гі

a stiff examination — цяжкі́ экза́мэн

8) суро́вы

a stiff penalty — суро́вае пакара́ньне

9) мо́цны

a stiff drink — мо́цны напо́й

10) informal завысо́кі, непамярко́ўны

a stiff price — высо́кая цана́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)