непадро́бны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і непадроблены (у 2 знач.).

|| наз. непадро́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непадро́бны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непадро́бны непадро́бная непадро́бнае непадро́бныя
Р. непадро́бнага непадро́бнай
непадро́бнае
непадро́бнага непадро́бных
Д. непадро́бнаму непадро́бнай непадро́бнаму непадро́бным
В. непадро́бны (неадуш.)
непадро́бнага (адуш.)
непадро́бную непадро́бнае непадро́бныя (неадуш.)
непадро́бных (адуш.)
Т. непадро́бным непадро́бнай
непадро́бнаю
непадро́бным непадро́бнымі
М. непадро́бным непадро́бнай непадро́бным непадро́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непадро́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непадро́бны непадро́бная непадро́бнае непадро́бныя
Р. непадро́бнага непадро́бнай
непадро́бнае
непадро́бнага непадро́бных
Д. непадро́бнаму непадро́бнай непадро́бнаму непадро́бным
В. непадро́бны (неадуш.)
непадро́бнага (адуш.)
непадро́бную непадро́бнае непадро́бныя (неадуш.)
непадро́бных (адуш.)
Т. непадро́бным непадро́бнай
непадро́бнаю
непадро́бным непадро́бнымі
М. непадро́бным непадро́бнай непадро́бным непадро́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непадро́бны, см. непадро́блены 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непадро́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непадроблены (у 2 знач.). Маці, маці! Я люблю цябе чыстай душой сваёй. Я прысягаю табе ў непадробнай сваёй шчырасці. Ермаловіч. «Дрыгва» — высокапаэтычны твор, прасякнуты непадробным духам народнасці. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадро́блены, непадро́бны

1. echt, nverfälscht;

2. перан. ufrichtig, natürlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

niekłamany

шчыры; непрытворны; непадроблены; непадробны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nverfälscht a непадро́бны, сапра́ўдны, шчы́ры

2) натура́льны, несфальсіфікава́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сапраўдны, праўдзівы, бясспрэчны, непадробны, непадроблены, непрытворны, неабвержны, дакументальны; напраўдашні (абл.); чысты (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сур’ёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца грунтоўнасцю, станоўчасцю ў сваіх думках, учынках, адносінах да жыцця; удумлівы, паважны. Сцяпан — чалавек сур’ёзны, хоць яму ўсяго дванаццаць гадкоў. Колас. Яго [салдата] манера гаварыць, па-мужчынску стрымана і немнагаслоўна, выдавала ў ім чалавека ўжо сталага і сур’ёзнага. Васілевіч. // Які добра ведае сваю справу, удумліва адносіцца да справы. Сур’ёзны вучоны.

2. Які сведчыць пра ўдумлівасць адносін да чаго‑н.; грунтоўны. Звярнуць сур’ёзную ўвагу на дысцыпліну. □ [Лёдзю], напэўна, палохала ягоная [Цімкі] сталасць, сур’ёзны, як ужо ў мужчын, падыход да ўсяго. Карпаў. // Які заслугоўвае даверу; дадзены ўсур’ёз (пра слова, абяцанне).

3. Важны, значны па тэме, зместу, характару; змястоўны. Сур’ёзная музыка. Сур’ёзная кніга. □ Да сур’ёзных размоў Сцяпан не меў пільнай ахвоты. Дадзіёмаў. // Сапраўдны, непадробны. Сур’ёзнае пачуццё.

4. Які заслугоўвае, патрабуе ўвагі з-за сваёй важнасці, значнасці, складанасці. Сур’ёзная праблема. Прыняць сур’ёзнае рашэнне. □ Што і казаць, становішча сур’ёзнае. Быкаў. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур’ёзная небяспека. Маўр. — Надта сур’ёзныя тут факты, — гаварыў рэдактар. Даніленка. // Які тоіць у сабе небяспечныя вынікі; небяспечны. Сур’ёзная хвароба. □ Рана была не вельмі сур’ёзная. Шахавец. // Істотны; вялікі; значны. Дасягнуць сур’ёзных поспехаў. □ [Сцяпан Іванавіч:] — У падполлі чатыры байцы — сур’ёзная баявая сіла. Новікаў. Ва універсітэцкім гарадку Парыжа мелі месца сур’ёзныя хваляванні. «Звязда».

5. Заняты якімі‑н. думкамі, засяроджаны; задумлівы, невясёлы. Левановіч насупіўся, зрабіўся сур’ёзны і стаў углядацца ўперад у бярэзнік. Пташнікаў. Дзе ж тут стаць сур’ёзнай, не смяяцца, як наўкол рагоча ўвесь народ!.. Жычка. // Які выказвае задумлівасць, заклапочанасць. Настачка зрабілася маўклівай, твар яе быў сур’ёзны, задуменны. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)