непада́тлівы, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому-н. уздзеянню.

Н. матэрыял.

2. Няўступчывы, упарты.

Н. характар.

|| наз. непада́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непада́тлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непада́тлівы непада́тлівая непада́тлівае непада́тлівыя
Р. непада́тлівага непада́тлівай
непада́тлівае
непада́тлівага непада́тлівых
Д. непада́тліваму непада́тлівай непада́тліваму непада́тлівым
В. непада́тлівы (неадуш.)
непада́тлівага (адуш.)
непада́тлівую непада́тлівае непада́тлівыя (неадуш.)
непада́тлівых (адуш.)
Т. непада́тлівым непада́тлівай
непада́тліваю
непада́тлівым непада́тлівымі
М. непада́тлівым непада́тлівай непада́тлівым непада́тлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непада́тлівы

1. (о материале) непода́тливый;

2. (о человеке) неусту́пчивый, непода́тливый, несгово́рчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непада́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню. Кожны дзень экскаватар, паслухмяны волі чалавека, вурчаў, дрыжучы ўсім целам, злаваўся, угрызаючыся зубамі ў непадатлівы гліністы грунт. Сапрыка. Тонкія і жвавыя пальцы паненкі доўгі час бездапаможна перабіралі тоўстую вяроўку, канец якой намок, стаў тугі і непадатлівы, нібы карабельны канат. Карпюк.

2. Няўступчывы, упарты. Вера, гуллівая на словах, была на дзіва ўпартая і непадатлівая. Сачанка. // Стойкі, непахісны. Абы пачынаў [Анатоль] пра што думаць, паўставала Іза, абражаная, але непадатлівая бядзе, гордая і ўпэўненая. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непода́тливый непада́тлівы, непада́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неусту́пчивый няўсту́пчывы; непада́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непада́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непадатлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rigid [ˈrɪdʒɪd] adj.

1. суро́вы, стро́гі, няўхі́льны

2. нягну́ткі; непада́тлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nieustępliwy

няўступны, несаступны, непадатлівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

непада́тлівасць ж.

1. непода́тливость; несгово́рчивость;

2. непода́тливость;

1, 2 см. непада́тлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)