нео́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нео́навы нео́навая нео́навае нео́навыя
Р. нео́навага нео́навай
нео́навае
нео́навага нео́навых
Д. нео́наваму нео́навай нео́наваму нео́навым
В. нео́навы (неадуш.)
нео́навага (адуш.)
нео́навую нео́навае нео́навыя (неадуш.)
нео́навых (адуш.)
Т. нео́навым нео́навай
нео́наваю
нео́навым нео́навымі
М. нео́навым нео́навай нео́навым нео́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нео́навы нео́новый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нео́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неону, уласцівы яму. Над будынкам прыгожа і ярка ўспыхвалі неонавыя агні. Гамолка. // Зроблены з дапамогай неону. Неонавая рэклама.

•••

Неонавая лямпа гл. лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нео́навы Non-;

нео́навая тру́бка фіз. Nonröhre f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нео́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах.

|| прым. нео́навы, -ая, -ае.

Неонавая лямпа.

Неонавае святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́лій-нео́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́лій-нео́навы ге́лій-нео́навая ге́лій-нео́навае ге́лій-нео́навыя
Р. ге́лій-нео́навага ге́лій-нео́навай
ге́лій-нео́навае
ге́лій-нео́навага ге́лій-нео́навых
Д. ге́лій-нео́наваму ге́лій-нео́навай ге́лій-нео́наваму ге́лій-нео́навым
В. ге́лій-нео́навы (неадуш.)
ге́лій-нео́навага (адуш.)
ге́лій-нео́навую ге́лій-нео́навае ге́лій-нео́навыя (неадуш.)
ге́лій-нео́навых (адуш.)
Т. ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навай
ге́лій-нео́наваю
ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навымі
М. ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навай ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нео́новый нео́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

neonowy

неонавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

neon2 [ˈni:ɒn] adj. нео́навы;

neon lighting нео́навае асвятле́нне;

a neon sign нео́навая рэкла́ма; нео́навая вы́веска

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КВА́НТАВАЯ ЭЛЕКТРО́НІКА,

раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення эл.-магн. хваль на аснове вымушанага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў, малекул). Узнікла на мяжы спектраскапіі і радыёфізікі. Частка К.э., звязаная з аптычным дыяпазонам эл.-магн. хваль, наз. лазерная фізіка. На базе К.э. ўзніклі нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія, новы імпульс атрымала галаграфія.

Сфарміравалася і развівалася як самаст. галіна навукі і тэхнікі ў 1950-я г. Асн. аб’екты вывучэння: актыўныя асяроддзі, аб’ёмныя рэзанатары, квантавыя генератары і квантавыя ўзмацняльнікі, пераўтваральнікі частаты і метады кіравання характарыстыкамі такіх сістэм. Да К.э. адносяць таксама пытанні нелінейнага ўзаемадзеяння магутнага лазернага выпрамянення з рэчывам і выкарыстання такога ўзаемадзеяння для пераўтварэння частаты лазернага выпрамянення. Працэс вымушанага выпрамянення эл.-магн. хваль адкрыў А.Эйнштэйн (1917); на магчымасць выкарыстання гэтай з’явы для ўзмацнення святла паказаў В.А.Фабрыкант (1939). Першая прылада К.э. — малекулярны генератар на аміяку — створана ў 1954 адначасова ў СССР (М.​Г.​Басаў, А.​М.​Прохараў) і ў ЗША (Ч.​Таўнс і інш.). У 1960 у ЗША створаны першы лазер на рубіне і гелій-неонавы газавы лазер. У 1959 М.Г.Басаў тэарэтычна абгрунтаваў магчымасць стварэння паўправадніковага лазера і першыя такія лазеры створаны ў 1962—63.

На Беларусі сістэматычныя даследаванні па К.э. праводзяцца з 1961 у Ін-це фізікі Нац. АН, БДУ і інш.

Б.​І.​Сцяпанаў, П.​А.​Апанасевіч.

т. 8, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)