Ненасычаныя вуглевадароды 3/95, 171; 4/321; 5/53, 437; 7/480; 11/489

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕНАСЫ́ЧАНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,

арганічныя злучэнні, у малекулах якіх некалькі атамаў вугляроду злучаны кратнымі сувязямі. Да Н.з. адносяцца ацыклічныя і цыклічныя (гл. Аліцыклічныя злучэнні) вуглевадароды з адной падвойнай (алкены і цыклаалкены), ці патройнай (алкіны і цыклаалкіны), з 2 падвойнымі (гл. Дыенавыя вуглевадароды), з падвойнай і патройнай сувязямі (напр., вінілацэтылен), з некалькімі падвойнымі і (ці) патройнымі сувязямі ў малекуле (паліены, палііны), а таксама іх функцыян. вытворныя. Асобная група Н.з. — араматычныя злучэнні. Усе Н.з. лёгка ўступаюць у рэакцыі далучэння па кратных сувязях.

Найпрасцейшыя Н.з. — алкены (алефіны, этыленавыя вуглевадароды) утвараюць гомалагічны рад агульнай ф-лы CnH2n, першы член якога — этылен. Алкены, пачынаючы з бутылену, маюць ізамеры, у т. л. геам. (гл. Геаметрычная ізамерыя). Ніжэйшыя члены рада з 2—4 атамамі вугляроду ў малекуле: этылен, прапілен, бутэны — газы, з 5—18 атамамі — бясколерныя вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Алкіны (ацэтыленавыя вуглевадароды) утвараюць гомалагічны рад агульнай ф-лы CnH2n−2, першы член якога — ацэтылен. Цыклаалкіны ўстойлівыя пры наяўнасці ў малекуле 8 і больш атамаў вугляроду. Атрымліваюць ненасычаныя вуглевадароды пераважна шляхам дэструктыўнай тэрмічнай і тэрмакаталітычнай перапрацоўкі нафтагазавай сыравіны (гл. Крэкінг, Піроліз). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пластмас, каўчуку, мыйных сродкаў, фарбавальнікаў і інш.

Ю.​Р.​Егіязараў.

т. 11, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ненасы́чаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненасы́чаны ненасы́чаная ненасы́чанае ненасы́чаныя
Р. ненасы́чанага ненасы́чанай
ненасы́чанае
ненасы́чанага ненасы́чаных
Д. ненасы́чанаму ненасы́чанай ненасы́чанаму ненасы́чаным
В. ненасы́чаны (неадуш.)
ненасы́чанага (адуш.)
ненасы́чаную ненасы́чанае ненасы́чаныя (неадуш.)
ненасы́чаных (адуш.)
Т. ненасы́чаным ненасы́чанай
ненасы́чанаю
ненасы́чаным ненасы́чанымі
М. ненасы́чаным ненасы́чанай ненасы́чаным ненасы́чаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ненасы́чаны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненасы́чаны ненасы́чаная ненасы́чанае ненасы́чаныя
Р. ненасы́чанага ненасы́чанай
ненасы́чанае
ненасы́чанага ненасы́чаных
Д. ненасы́чанаму ненасы́чанай ненасы́чанаму ненасы́чаным
В. ненасы́чаны (неадуш.)
ненасы́чанага (адуш.)
ненасы́чаную ненасы́чанае ненасы́чаныя (неадуш.)
ненасы́чаных (адуш.)
Т. ненасы́чаным ненасы́чанай
ненасы́чанаю
ненасы́чаным ненасы́чанымі
М. ненасы́чаным ненасы́чанай ненасы́чаным ненасы́чаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вале́нтна-ненасы́чаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вале́нтна-ненасы́чаны вале́нтна-ненасы́чаная вале́нтна-ненасы́чанае вале́нтна-ненасы́чаныя
Р. вале́нтна-ненасы́чанага вале́нтна-ненасы́чанай
вале́нтна-ненасы́чанае
вале́нтна-ненасы́чанага вале́нтна-ненасы́чаных
Д. вале́нтна-ненасы́чанаму вале́нтна-ненасы́чанай вале́нтна-ненасы́чанаму вале́нтна-ненасы́чаным
В. вале́нтна-ненасы́чаны (неадуш.)
вале́нтна-ненасы́чанага (адуш.)
вале́нтна-ненасы́чаную вале́нтна-ненасы́чанае вале́нтна-ненасы́чаныя (неадуш.)
вале́нтна-ненасы́чаных (адуш.)
Т. вале́нтна-ненасы́чаным вале́нтна-ненасы́чанай
вале́нтна-ненасы́чанаю
вале́нтна-ненасы́чаным вале́нтна-ненасы́чанымі
М. вале́нтна-ненасы́чаным вале́нтна-ненасы́чанай вале́нтна-ненасы́чаным вале́нтна-ненасы́чаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЛКЕ́НЫ, алефіны, этыленавыя вуглевадароды,

ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з адной двайной сувяззю C=C. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні.

т. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛКІ́НЫ,

ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з трайной сувяззю ў малекуле C≡C. Найпрасцейшы з іх ацэтылен. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні.

т. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыалефі́ны

(ад ды- + алефіны)

ненасычаныя вуглевадароды з дзвюма падвойнымі сувязямі ў малекуле; дыенавыя вуглевадароды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НЕЗАМЕ́ННЫЯ ТЛУ́СТЫЯ КІСЛО́ТЫ,

ненасычаныя тлустыя к-ты, неабходныя для росту і развіцця млекакормячых. Да іх адносяцца лінолевая кіслата, ліналенавая кіслата, арахідонавая кіслата, а таксама некаторыя інш. ненасычаныя тлустыя к-ты агульнай ф-лы CH3(CH2)x(CH=CHCH2)y(CH2)zCOOH (дзе x = 1,4,5,7, y = 1-6, z = 0-7), што маюць ад 18 да 24 атамаў вугляроду ў малекуле і цыс-канфігурацыю. З’яўляюцца структурнымі кампанентамі гліцэрыдаў, а таксама фосфаліпідаў, якія ўваходзяць у састаў біял. мембран; удзельнічаюць у біясінтэзе простагландзінаў. Колькасць Н.т.к. канчаткова не вызначана.

Лінолевая і α-ліналенавая к-ты не сінтэзуюцца ў жывёльных арганізмах, трапляюць у арганізм з ежай (алей, жывёльны тлушч). Арахідонавая і інш. Н.т.к. з’яўляюцца метабалітамі лінолевай і α-ліналенавай кіслот (могуць сінтэзавацца ў арганізме). Недахоп Н.т.к. выклікае дэрматыт. Патрэбнасць чалавека ў Н.т.к. каля 10 г у суткі (у пераліку на лінолевую к-ту).

т. 11, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)