неміну́часць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. неміну́часць
Р. неміну́часці
Д. неміну́часці
В. неміну́часць
Т. неміну́часцю
М. неміну́часці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неміну́часць ж. немину́емость, неизбе́жность, неотврати́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неміну́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць немінучага; непазбежнасць. Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха. Колас. У немінучасці.. змен ужо ніхто не сумняваўся, і спрачаліся толькі аб тым, калі і якія яны будуць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неміну́часць ж. Unverméidlichkeit f -, Unausbléiblichkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неміну́чы, -ая, -ае.

Такі, якога нельга мінуць; непазбежны.

Немінучая гібель.

|| наз. неміну́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немину́емость неміну́часць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inevitable​1 [ɪnˈevɪtəbl] n. the inevitable неміну́часць, непазбе́жнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

непазбе́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непазбежнага; немінучасць. [Мяснікоў:] — Сацыялізм з такой жа непазбежнасцю прыйдзе на змену капіталізму, як дзень прыходзіць на змену ночы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Unverméidlichkeit, Únvermeidlichkeit f - непазбе́жнасць, неміну́часць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неизбе́жность неміну́часць, -ці ж., непазбе́жнасць, -ці ж., няўхі́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)