НЕМАРА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ (ад лац. nemoralis лясны),

сукупнасць раслінных згуртаванняў, звязаных паходжаннем з шыракалістымі лясамі. Пашырана ў Цэнтр. Еўропе, сярэдняй паласе Усх. Еўропы, на Каўказе, Д. Усходзе, ва ўсх. ч. Паўн. Амерыкі.

Фларыстычны склад Н.р. сфарміраваўся ў трацічным перыядзе (каля 60 млн. г. назад) з лісцевых (бук, дуб, каштан, клён, ліпа, ляшчына, ясень і інш.) і хваёвых (метасеквоя і таксодыум) парод дрэў і травяністых мнагалетніх раслін (немаросаў), пераважна эфемероідаў (ветраніца, медуніца, падалешнік і інш.). У шырокім сэнсе Н.р. ахоплівае ўсе згуртаванні, што ўласцівы падзоне шыракалістых і часткова хваёва-шыракалістых лясоў. Змяняецца пад уплывам дзейнасці чалавека.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

немара́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. немара́льны немара́льная немара́льнае немара́льныя
Р. немара́льнага немара́льнай
немара́льнае
немара́льнага немара́льных
Д. немара́льнаму немара́льнай немара́льнаму немара́льным
В. немара́льны (неадуш.)
немара́льнага (адуш.)
немара́льную немара́льнае немара́льныя (неадуш.)
немара́льных (адуш.)
Т. немара́льным немара́льнай
немара́льнаю
немара́льным немара́льнымі
М. немара́льным немара́льнай немара́льным немара́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

немара́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. немара́льны немара́льная немара́льнае немара́льныя
Р. немара́льнага немара́льнай
немара́льнае
немара́льнага немара́льных
Д. немара́льнаму немара́льнай немара́льнаму немара́льным
В. немара́льны (неадуш.)
немара́льнага (адуш.)
немара́льную немара́льнае немара́льныя (неадуш.)
немара́льных (адуш.)
Т. немара́льным немара́льнай
немара́льнаю
немара́льным немара́льнымі
М. немара́льным немара́льнай немара́льным немара́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)