немагчы́мы, -ая, -ае.

1. Неажыццявімы, невыканальны.

Няма нічога немагчымага (наз.).

2. перан. Такі, што нельга выцерпець, вынесці; нясцерпны.

Немагчымая духата.

|| наз. немагчы́масць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немагчы́мы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. немагчы́мы немагчы́мая немагчы́мае немагчы́мыя
Р. немагчы́мага немагчы́май
немагчы́мае
немагчы́мага немагчы́мых
Д. немагчы́маму немагчы́май немагчы́маму немагчы́мым
В. немагчы́мы (неадуш.)
немагчы́мага (адуш.)
немагчы́мую немагчы́мае немагчы́мыя (неадуш.)
немагчы́мых (адуш.)
Т. немагчы́мым немагчы́май
немагчы́маю
немагчы́мым немагчы́мымі
М. немагчы́мым немагчы́май немагчы́мым немагчы́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

немагчы́мы

1. невозмо́жный, неосуществи́мый, невыполни́мый;

~мая спра́ва — невозмо́жное (неосуществи́мое, невыполни́мое) де́ло;

2. недопусти́мый, немы́слимый;

такі́ ўчы́нак ён лічы́ў ~мым — тако́й посту́пок он счита́л недопусти́мым (немы́слимым)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

немагчы́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Неажыццявімы, невыканальны. [Каліноўскі] здагадваўся, што без змены эканамічнага, матэрыяльнага жыцця людзей немагчымы якія-небудзь змены грамадскага і дзяржаўнага ладу. Лушчыцкі. // у знач. наз. немагчы́мае, ‑ага, н. Тое, што нельга ажыццявіць, выканаць. [Шафёр:] — Трэба было спытаць, як хлопец дабраўся сюды, як не трапіў у рукі ворагу, а не патрабаваць немагчымага. Кулакоўскі.

2. Такі, што нельга вынесці, выцерпець; нясцерпны. Немагчымая гарачыня. Немагчымы боль. □ Вельмі карэктна Іван Іванавіч пісаў пра немагчымую абстаноўку ў інстытуце. Асіпенка. // Незвычайны. Каб захапіць слухачоў, Генька часта ішоў на самыя немагчымыя гіпербалы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немагчы́мы

1. (неажыццяўляльны) únmöglich;

2. (нясцерпны) únausstehlich, únerträglich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

немажлі́вы, -ая, -ае.

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

|| наз. немажлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немажлі́вы, см. немагчы́мы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невозмо́жный немагчы́мы, немажлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

impossible [ɪmˈpɒsəbl] adj. немагчы́мы, немажлі́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

немажлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)