нелюди́мка ж. нелюдзі́мка, -кі ж., не́людзень, -дня м.; дзіклі́вая, -вай ж.; сугне́й, -не́я м.; мармо́ль, -ля м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нелюдзі́мка ж. нелюди́мка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАСТАПЧЫНА́ (Еўдакія Пятроўна) (4.1.1812, Масква — 15.12.1858),
руская пісьменніца. Графіня. Друкавалася з 1831. Першы зб. — «Вершы» (1841). Яе паэзіі ўласцівы тонкае спалучэнне пачуццяў і разважанняў, шчырае раскрыццё свету жаночай душы. У сатыр. паэме «Дом вар’ятаў у Маскве ў 1858 г.» (апубл. 1885 як «працяг» паэмы А.Ваейкава «Дом вар’ятаў») крытычная ацэнка тагачаснага грамадскага жыцця. Аўтар драм. паэм, рамана ў вершах «Дзённік дзяўчыны» (1850), камедыі ў вершах «Вяртанне Чацкага ў Маскву, ці Сустрэча знаёмых асоб пасля дваццаціпяцігадовай разлукі» (1856, апубл. 1865), «свецкіх» аповесцей «Чыны і грошы», «Паядынак» (абедзве 1838), аўтабіягр. раманаў «Шчаслівая жанчына» (1852), «Ля прыстані. Раман у лістах» (1857) і інш. Многія вершы Р. пакладзены на музыку.
Тв.:
Стихотворения. Проза. Письма. М., 1986;
Талисман: Избр. лирика;
Нелюдимка: Драма;
Документы, письма, воспоминания. М., 1987;
Счастливая женщина: Лит. соч. М., 1991.
т. 13, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)