не́крут

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́крут не́круты
Р. не́крута не́крутаў
Д. не́круту не́крутам
В. не́крута не́крутаў
Т. не́крутам не́крутамі
М. не́круце не́крутах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Не́крут ’рэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), нёкрутка ’салдатка’ (ТС), укр. нёкрут ’рэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з не‑ круціць, Карскі, 1, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́крут ’салдат-навабранец’ (ТСБМ), рэ́крут, не́крут (Др.-Падб.). З польск. rekrut ’навабранец’ < ням. Rekrut ’тс’ < rekrutieren ’набіраць, вербаваць’ < фр. recruter ’тс’ (Брукнер, 457; Махэк₂, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)