не́калішні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. не́калішні не́калішняя не́калішняе не́калішнія
Р. не́калішняга не́калішняй
не́калішняе
не́калішняга не́калішніх
Д. не́калішняму не́калішняй не́калішняму не́калішнім
В. не́калішні (неадуш.)
не́калішняга (адуш.)
не́калішнюю не́калішняе не́калішнія (неадуш.)
не́калішніх (адуш.)
Т. не́калішнім не́калішняй
не́калішняю
не́калішнім не́калішнімі
М. не́калішнім не́калішняй не́калішнім не́калішніх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

не́калішні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які быў калісьці раней, у мінулым; былы. — Некалішні Мінск быў звычайны губернскі горад... Васілевіч. За горадам яны пайшлі не па шасэ, а па сцежцы.. ў хвойнік побач з пасёлкам, які ў некалішнія часы быў месцам гулянак гарадской і пасялковай моладзі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)