НЕЙТРО́ННАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

ядзернае выпрамяненне, якое складаецца з патокаў нейтронаў. Асн. крыніца нейтронаў розных энергій — ядзерны рэактар. Характар узаемадзеяння нейтронаў з рэчывам залежыць ад іх энергіі і складу рэчыва, што апрамяняецца. З-за адсутнасці эл. зараду нейтроны пранікаюць у рэчыва на значную глыбіню. Н.в. адносяць да шчыльнаіанізавальных выпрамяненняў, таму што пратоны, якія яно ўтварае, моцна іанізуюць рэчыва. Атамныя ядры пры паглынанні нейтронаў распадаюцца на моцнаіанізавальныя пратоны, α часціцы і фатоны γ выпрамянення, таксама здольныя ўтвараць іанізацыю (другасную). Пры такіх ядзерных рэакцыях могуць узнікаць радыеактыўныя ізатопы элементаў і наведзеная радыеактыўнасць, якая таксама выклікае іанізацыю. Канчаткова біял. эфект пры Н.в. звязаны з іанізацыяй, што ўтвараецца другаснымі часціцамі.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нейтро́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нейтро́нны нейтро́нная нейтро́ннае нейтро́нныя
Р. нейтро́ннага нейтро́ннай
нейтро́ннае
нейтро́ннага нейтро́нных
Д. нейтро́ннаму нейтро́ннай нейтро́ннаму нейтро́нным
В. нейтро́нны (неадуш.)
нейтро́ннага (адуш.)
нейтро́нную нейтро́ннае нейтро́нныя (неадуш.)
нейтро́нных (адуш.)
Т. нейтро́нным нейтро́ннай
нейтро́ннаю
нейтро́нным нейтро́ннымі
М. нейтро́нным нейтро́ннай нейтро́нным нейтро́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ма-нейтро́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́ма-нейтро́нны га́ма-нейтро́нная га́ма-нейтро́ннае га́ма-нейтро́нныя
Р. га́ма-нейтро́ннага га́ма-нейтро́ннай
га́ма-нейтро́ннае
га́ма-нейтро́ннага га́ма-нейтро́нных
Д. га́ма-нейтро́ннаму га́ма-нейтро́ннай га́ма-нейтро́ннаму га́ма-нейтро́нным
В. га́ма-нейтро́нны (неадуш.)
га́ма-нейтро́ннага (адуш.)
га́ма-нейтро́нную га́ма-нейтро́ннае га́ма-нейтро́нныя (неадуш.)
га́ма-нейтро́нных (адуш.)
Т. га́ма-нейтро́нным га́ма-нейтро́ннай
га́ма-нейтро́ннаю
га́ма-нейтро́нным га́ма-нейтро́ннымі
М. га́ма-нейтро́нным га́ма-нейтро́ннай га́ма-нейтро́нным га́ма-нейтро́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нейтро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нейтрона. Нейтроннае выпрамяненне.

•••

Нейтронная бомба — ядзерная бомба для паражэння біялагічных аб’ектаў, якой характэрны высокі ўзровень пранікальнай радыяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)