НЕЙТРА́ЛЬНАЯ ЛЕ́КСІКА,

лексіка, якая абслугоўвае ўсе стылі мовы. Складае аснову слоўнікавага складу вуснай і пісьмовай мовы. Да Н.л. адносяцца словы розных часцін мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі, займеннікі, лічэбнікі (усе), злучнікі і інш., акрамя выклічнікаў. Н.л. не мае стылістычнай і экспрэсіўнай афарбоўкі і служыць фонам стылістычнай кваліфікацыі лексікі, што ў лексікаграфіі абазначаецца спец. паметамі (разм., кніжн., навук. і інш.). Нейтральныя словы суадносяцца са словамі інш. стыляў мовы: «біць» і размоўнае «таўчы», «лупіць»; «ваенны» і ўстарэлае, высокае «ратны». Паміж Н.л. і лексікай, замацаванай за пэўнымі стылямі мовы, не існуе рэзкай мяжы. Мнагазначныя словы ў адным значэнні могуць выступаць як нейтральныя, у другім — як замацаваныя за пэўным стылем мовы; у кантэксце нейтральныя словы набываюць пэўную стылістычную ці экспрэсіўную афарбоўку: «Дарога па лесе была разбітая і гразкая. Шафёр баяўся сесці і тры доўгія кіламетры стагнаў: — Тут сярод ночы сядзеш-пакукуеш» (І.​Шамякін).

Літ.:

Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994;

Беларускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы. Мн., 1994.

А.​А.​Гіруцкі.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нейтры́на, нескл., н. (спец.).

Стабільная электрычна нейтральная элементарная часціца з масай, роўнай ці блізкай да нуля.

|| прым. нейтры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейтры́на, ‑а, н.

Спец. Стабільная электрычка нейтральная элементарная часцінка.

[Іт. neutrino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нейтро́н, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Электрычна нейтральная элементарная часціца, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

|| прым. нейтро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

no-man’s-land [ˈnəʊmænzlænd] n. нічы́йная зямля́; нейтра́льная зо́на/пала́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нейтро́н, ‑а, м.

Спец. Нестабільная электрычна нейтральная элементарная часцінка, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

[Ад лац. neuter — ні той, ні другі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нейтра́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нейтра́льны нейтра́льная нейтра́льнае нейтра́льныя
Р. нейтра́льнага нейтра́льнай
нейтра́льнае
нейтра́льнага нейтра́льных
Д. нейтра́льнаму нейтра́льнай нейтра́льнаму нейтра́льным
В. нейтра́льны (неадуш.)
нейтра́льнага (адуш.)
нейтра́льную нейтра́льнае нейтра́льныя (неадуш.)
нейтра́льных (адуш.)
Т. нейтра́льным нейтра́льнай
нейтра́льнаю
нейтра́льным нейтра́льнымі
М. нейтра́льным нейтра́льнай нейтра́льным нейтра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нейтра́льны

прыметнік, адносны

нейтра́льны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.

Нейтральная краіна.

2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).

Заняць нейтральную пазіцыю.

3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).

Н. раствор.

4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).

Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.

Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.

|| наз. нейтра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГРАВІТО́Н,

электрычна нейтральная часціца з нулявой масай спакою і спінам 2; квант гравітацыйнага поля (выпрамянення). Эксперыментальна пакуль не выяўлены.

т. 5, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)