нездаро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нездаро́вы нездаро́вая нездаро́вае нездаро́выя
Р. нездаро́вага нездаро́вай
нездаро́вае
нездаро́вага нездаро́вых
Д. нездаро́ваму нездаро́вай нездаро́ваму нездаро́вым
В. нездаро́вы (неадуш.)
нездаро́вага (адуш.)
нездаро́вую нездаро́вае нездаро́выя (неадуш.)
нездаро́вых (адуш.)
Т. нездаро́вым нездаро́вай
нездаро́ваю
нездаро́вым нездаро́вымі
М. нездаро́вым нездаро́вай нездаро́вым нездаро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нездаро́вы, -ая, -ае.

1. Хворы; выкліканы хваробай.

Н. колер твару.

2. Шкодны для здароўя.

Н. клімат.

3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах.

Нездаровыя абставіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездаро́вы в разн. знач. нездоро́вый; вре́дный;

во́чы блішча́лі ~вым бля́скам — глаза́ блесте́ли нездоро́вым бле́ском;

н. клі́мат — нездоро́вый (вре́дный) кли́мат;

~выя прывы́чкі — нездоро́вые (вре́дные) привы́чки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нездаро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які недамагае, хварэе на што‑н.; хворы. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі. Адамчык. — Паедзем сёння, — стаяла на сваім Надзейка. — Дома нас чакаюць, дый Сымонка нездароў. Гурскі. // Які сведчыць аб нездароўі. Лялькевіч выпіў, з’еў гарачай бульбы, і бледны твар яго пакрыўся нездаровымі чырвонымі плямамі. Шамякін.

2. Шкодны для здароўя. Нездаровы клімат. □ Загорскі абводзіў вачыма каморку. Нездаровая. Пад самым дахам. Улетку, відаць, горача, узімку холадна. Караткевіч.

3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах. Нездаровыя настроі. Нездаровая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездаро́вы

1. (хваравіты) úngesund, kränklich, kránkhaft; únpässlich; krank (хворы);

2. (шкодны) úngesund, gesúndheitsschädlich;

3. перан. (ненармальны) únnormal, falsch, schädlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

таксіко́з, -у, м. (спец.).

Нездаровы стан арганізма пры атручванні таксінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездоро́вый

1. нездаро́вы; (болезненный) хвараві́ты; (больной) хво́ры; (слабый) няду́жы;

2. (вредный) нездаро́вы;

нездоро́вый кли́мат нездаро́вы клі́мат;

нездоро́вые привы́чки нездаро́выя прывы́чкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

indisposed [ˌɪndɪˈspəʊzd] adj. fml нездаро́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гнілы́, -а́я, -о́е.

1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

Гнілая салома.

Гнілая вада.

2. Сыры, дажджлівы.

Гнілая восень.

3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

Г. настрой.

|| наз. гні́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацёрты, -ая, -ае.

1. Паношаны, са слядамі доўгага карыстання.

Пацёртае паліто.

2. перан. Пра твар, выгляд: змардаваны, нездаровы і нясвежы (разм.).

У цябе п. выгляд.

|| наз. пацёртасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)